гравірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Выразаць узоры, надпісы на якім-н. цвёрдым прадмеце, матэрыяле.

Г. партрэт.

Г. надпіс на гадзінніку.

|| зак. вы́гравіраваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны і награвірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (спец.).

|| наз. гравірава́нне, -я, н. і гравіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. гравірава́льны, -ая, -ае і гравіро́вачны, -ая, -ае.

Гравіравальныя інструменты.

Гравіровачныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гравірава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гравіру́ю гравіру́ем
2-я ас. гравіру́еш гравіру́еце
3-я ас. гравіру́е гравіру́юць
Прошлы час
м. гравірава́ў гравірава́лі
ж. гравірава́ла
н. гравірава́ла
Загадны лад
2-я ас. гравіру́й гравіру́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гравіру́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гравірава́ць несов. гравирова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гравірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

1. Выразаць узоры, надпісы на метале, дрэве, шкле і пад. пры дапамозе спецыяльных разцоў або хімічных сродкаў. Гравіраваць на метале.

2. Выразаць клішэ для гравюры. Гравіраваць ілюстрацыі для часопіса.

[Ад фр. graver.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гравірава́ць gravieren [-´vi:-] vt, raderen vt (на метале); (па дрэ́ве) Hlzschnitte mchen [nfertigen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гравірава́ць

(ням. gravieren, ад фр. graver = вырэзваць)

рабіць малюнак або надпіс, выразаючы іх на цвёрдым матэрыяле (метале, дрэве, шкле і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гравірава́ць

(ням. gravieren, ад фр. graver = вырэзваць)

рабіць малюнак або надпіс, выразаючы іх на цвёрдым матэрыяле (метале, дрэве, шкле і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

вы́гравіраваць гл. гравіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

награвірава́ць гл. гравіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гравирова́ть несов. гравірава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)