Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
грабе́ж, грабяжу́, мн. грабяжы́, грабяжо́ў, м.
Адкрыты захоп чужой маёмасці, звычайна з прымяненнем сілы.
Г. сярод белага дня.
Такая цана — звычайны г.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грабе́ж, -бяжу́м. грабёж, ограбле́ние ср.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
грабе́ж, ‑бяжу, м.
Заход чужой маёмасці, звычайна з прымяненнем сілы; аграбленне. Вораг здалёку мог выпусціць стрэлы, Выскачыць зблізку з мячом ці дубінай, — Гвалт і грабеж панавалі няспынна.Бітэль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Грабеж 4/568; 9/119
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАБЕ́Ж,
у крымінальным праве адкрытае выкраданне маёмасці, учыненае без насілля або з насіллем, няшкодным для жыцця і здароўя. Належыць да групы злачынстваў супраць уласнасці. Акалічнасцямі, якія абцяжарваюць грабеж, з’яўляюцца насілле над пацярпелым, выкраданне паводле папярэдняй змовы групай асоб, пранікненне ў жыллё, памяшканне або інш. сховішча, буйныя памеры выкрадзенага або ўчыненне злачынства асабліва небяспечным рэцыдывістам. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь караецца пазбаўленнем волі на працяглы тэрмін (максімальная мера пакарання — 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці).