Горская АССР (гістар.) 5/193

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сва́ны, ‑аў; адз. сван, ‑а, м.; сванка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Горская народнасць у заходняй Грузіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. го́рскі го́рская го́рскае го́рскія
Р. го́рскага го́рскай
го́рскае
го́рскага го́рскіх
Д. го́рскаму го́рскай го́рскаму го́рскім
В. го́рскі (неадуш.)
го́рскага (адуш.)
го́рскую го́рскае го́рскія (неадуш.)
го́рскіх (адуш.)
Т. го́рскім го́рскай
го́рскаю
го́рскім го́рскімі
М. го́рскім го́рскай го́рскім го́рскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ГО́РСКІ ЗА́МАК.

Існаваў у 16—18 ст. у стараж. г. Горы Вялікія (цяпер в. Горы Горацкага р-на Магілёўскай вобл.). Быў умацаваны 7 бастыёнамі, злучанымі паміж сабой валамі-курцінамі, а таксама шырокім і глыбокім ровам. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 замак быў заняты ў вер. 1654 войскамі А.М.Трубяцкога. У 1663 «фортеция Горская» згадваецца як вельмі разбураная, але ў дакументах 1680-х г. ужо ўпамінаюцца замак і гар. астрог. У апошні раз умацаванні Горскага замка спрабаваў выкарыстаць у 1708 шведскі кароль Карл XII. Пазней Горскі замак страціў сваё ваен. значэнне.

т. 5, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)