Горацкая арганізацыя РСДРП 6/496

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Горацкая земляробчая школа 3/215

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́РАЦКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА Дзейнічала ў 1795—1820 у мяст. Горкі (цяпер г. Горкі Магілёўскай вобл.). У 1809—17 мела 3 станкі. У 1795 працавала больш за 50 чал., у 1819 — 41 чал. У 1814 выраблена 5 тыс. аршынаў сукна, 710 аршынаў байкі.

т. 5, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Горацкая сельскагаспадарчая доследная станцыя 12/514, 515, 517

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Горы-Горацкая земляробчая школа 1/79—80; 3/573; 9/474; 12/466, 513

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́РЫ-ГО́РАЦКАЯ ЗЕМЛЯРО́БЧАЯ ШКО́ЛА,

спецыяльная сельскагаспадарчая навуч. ўстанова ў 1840—48. Засн. ў г. Горкі (Магілёўская вобл.) паводле ўказа Сената ад 24.4.1836. Адчынена 15.8.1840. Мела 2 разрады: 1-ы (ніжэйшы) і 2-і (вышэйшы). Тэрмін навучання ў кожным 3 гады. Ніжэйшы (прымалі юнакоў 16—20-гадовага ўзросту) рыхтаваў земляробаў з веданнем асноў аграноміі. Вывучаліся земляробства, жывёлагадоўля, садоўніцтва, лесаводства, агульнаадук. навукі. Вышэйшы (залічвалі выпускнікоў ніжэйшага разраду, акрамя дзяцей прыгонных сялян) рыхтаваў аграномаў. У 1842 ён рэарганізаваны ў Вышэйшую с.-г. школу. У 1848 ніжэйшы разрад пераўтвораны ў земляробчае вучылішча з 4-гадовым тэрмінам навучання, а Вышэйшая с.-г. школа — у Горы-Горацкі земляробчы інстытут.

У.М.Ліўшыц.

т. 5, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́РЫ-ГО́РАЦКАЯ ПАРУСІ́НАВА-ПАЛАТНЯ́НАЯ МАНУФАКТУ́РА.

Дзейнічала ў 1811—44 у мястэчку Горы (цяпер вёска ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл.). Вырабляла палатно, брэзендук (самая тоўстая парусіна), белую і суравую паўпарусіну. У 1828 прадпрыемства было адным з буйнейшых у Магілёўскай губ. Працавала 205 (1817) і 138 (1828) рабочых.

т. 5, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Горацкая занальная доследная станцыя малочнай гаспадаркі 12/518

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Горацкая занальная доследная станцыя буйной рагатай жывёлы 12/518

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

го́рацкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. го́рацкі го́рацкая го́рацкае го́рацкія
Р. го́рацкага го́рацкай
го́рацкае
го́рацкага го́рацкіх
Д. го́рацкаму го́рацкай го́рацкаму го́рацкім
В. го́рацкі (неадуш.)
го́рацкага (адуш.)
го́рацкую го́рацкае го́рацкія (неадуш.)
го́рацкіх (адуш.)
Т. го́рацкім го́рацкай
го́рацкаю
го́рацкім го́рацкімі
М. го́рацкім го́рацкай го́рацкім го́рацкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)