го́пнуцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. го́пнуся го́пнемся
2-я ас. го́пнешся го́пнецеся
3-я ас. го́пнецца го́пнуцца
Прошлы час
м. го́пнуўся го́пнуліся
ж. го́пнулася
н. го́пнулася
Загадны лад
2-я ас. го́пніся го́пніцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час го́пнуўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

го́пнуцца сов., разг. (упасть) шлёпнуться, бря́кнуться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́пнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Аднакр. да гопацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

у́хнуться бу́хнуцца, го́пнуцца, гры́мнуцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гоп, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў гопнуць, гопнуцца і гоцаць, гопацца. Конік з горкі як пабег, Бабка з санак гоп у снег! Колас.

•••

Не кажы гоп, пакуль не пераскочылі гл. казаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упасці, апасці, выпасці, паваліцца, зваліцца, абваліцца, вываліцца, скінуцца / коцячыся: скаціцца; рынуць, рухнуць, бухнуць, бухнуцца, гопнуцца, гэпнуцца, гакнуцца, грукнуцца, бразнуцца, грымнуць, грымнуцца, грохнуцца, шлёпнуцца, ляпнуцца, пляснуцца, чмякнуцца, шухнуць (разм.); паляцець, зляцець (перан.) □ зляцець з ног, зарыць носам

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

у́хнуть сов.

1. разг. (издать громкий звук) бу́хнуць, гры́мнуць; (громко крикнуть) ву́хнуць, во́хнуць;

2. (с шумом упасть) прост. бу́хнуць, го́пнуць, го́пнуцца; гры́мнуцца; упа́сці;

кни́ги у́хнули на́ пол кні́гі бу́хнулі (упа́лі) на падло́гу;

3. (положить в большом количестве) прост. бу́хнуць, угаці́ць, упе́рці;

у́хнуть всё ма́сло в котёл бу́хнуць (угаці́ць) усё ма́сла ў кацёл;

4. (пропасть) прост. ля́снуць, ма́рна прапа́сці, згі́нуць;

у́хнули мои́ де́нежки ля́снулі мае́ гро́шыкі;

5. (израсходовать) прост. убу́хаць;

он все де́ньги у́хнул на поку́пку книг ён усе́ гро́шы ўбу́хаў на ку́плю кніг;

6. (ударить) прост. гры́мнуць, сту́кнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)