го́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Скакаць, падскокваць.

2. 3 шумам падаць.

|| аднакр. го́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. го́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

го́паць несов., разг.

1. пры́гать;

2. (падать) шлёпаться, бря́каться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Шумна скакаць, падскокваць. Спутаныя.. коні цяжка гопалі па аўсе, на хаду хапаючы замашныя мяцёлкі. Васілевіч.

2. З шумам падаць, удараючыся аб што‑н. Сам сабою абломваўся [струхнелы] сук і гопаў у мяккую траву. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Го́пацьгопаць’ (БРС, Шат.). Ад выклічніка гоп! Параўн. і рус. гоп!, укр. гоп! Мяркуюць, што выклічнік — магчымае запазычанне (як і польск. hop) з ням. hopp! (так Брукнер, 172; Фасмер, 1, 438). Слаўскі (1, 428) лічыць, што гэта ўсё самастойныя выклічнікавыя ўтварэнні. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Г, 129.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гоп, выкл.

Ужыв. са знач. дзеяслова гопнуць, гопаць.

Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

го́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да гопаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́ха1 ’рухавая, вельмі балбатлівая жанчына’ (мсцісл., З нар. сл.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне, як соня (гопаць). Да ложаць^ (гл.).

Ла́ха2 ’крысо’ (Яўс.). Няясна. Магчыма, да лахі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

у́хать несов.

1. разг. (издавать громкий звук) бу́хаць, грыме́ць; (громко кричать) ву́хкаць, во́хкаць;

вдалеке́ у́хал гром удалечыні́ бу́хаў (грыме́ў) гром;

2. (с шумом падать) прост. бу́хаць, го́паць; па́даць;

3. (класть в большом количестве) прост. бу́хаць, гаці́ць, пе́рці;

4. (пропадать) прост. ма́рна прапада́ць, гі́нуць;

5. (расходовать) прост. бу́хаць;

6. (ударять) прост. сту́каць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стукаць, стукацца, пастукваць, ляскаць, біць, біцца, цокаць; стукацець, стукатаць, грукаць, грукатаць, грукацець, тарахцець, ласкатаць, тукаць, тукатаць, тухкаць, тахкаць, цюкаць, бухаць, гопаць, гупаць, цупаць, лопаць, ляпаць, лескатаць, лапацець, лязгаць (разм.); барабаніць, бубніць, бубнець, малаціць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)