гняздо́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гняздо́ўны гняздо́ўная гняздо́ўнае гняздо́ўныя
Р. гняздо́ўнага гняздо́ўнай
гняздо́ўнае
гняздо́ўнага гняздо́ўных
Д. гняздо́ўнаму гняздо́ўнай гняздо́ўнаму гняздо́ўным
В. гняздо́ўны (неадуш.)
гняздо́ўнага (адуш.)
гняздо́ўную гняздо́ўнае гняздо́ўныя (неадуш.)
гняздо́ўных (адуш.)
Т. гняздо́ўным гняздо́ўнай
гняздо́ўнаю
гняздо́ўным гняздо́ўнымі
М. гняздо́ўным гняздо́ўнай гняздо́ўным гняздо́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПАРУЧА́ЙНІК (Tringa stagnatilis),

птушка сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў Еўразіі. Жыве пераважна ў лесастэпавай і стэпавай зонах, на балотах і па берагах вадаёмаў. На Беларусі рэдкі гняздоўны і пералётны від, трапляецца пераважна на Пд Гомельскай вобл.; занесены ў Чырв. кнігу.

Даўж. да 23 см, маса да 85 г. Апярэнне спіны шаравата-бурае, брушка і надхвосце белае. На валляку і грудзях цёмныя стракаціны. Хвост з папярочнымі цёмнымі палосамі. Дзюба тонкая, чорная. Корміцца воднымі беспазваночнымі. Нясе 3—4 яйцы.

Э.​Р.​Самусенка.

Паручайнік.

т. 12, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ПАЎЗЕНЬ звычайны

(Sitta europaea),

птушка атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў лясной зоне Еўразіі, Паўн.-Зах. Афрыцы. Жыве ў лісцевых і мяшаных лясах, парках, старых садах, трапляецца ў населеных пунктах. Гнёзды ў дуплах. Трымаецца паасобку або парамі. На Беларусі гняздоўны, часткова аселы і вандроўны від.

Даўж. да 16 см, маса да 26 г. Шчыльны склад цела і моцныя лапы з учэпістымі кіпцюрамі прыстасаваны для перамяшчэння па ствалах і галінах дрэў. Корміцца насякомымі, лічынкамі, павукамі, насеннем. Адкладвае да 8 яец, двойчы за лета.

Э.​Р.​Самусенка.

Попаўзень звычайны.

т. 12, с. 509

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)