гну́ткі, -ая, -ае.

Здольны лёгка гнуцца, гібкі.

Г. дубец.

|| наз. гну́ткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гну́ткі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гну́ткі гну́ткая гну́ткае гну́ткія
Р. гну́ткага гну́ткай
гну́ткае
гну́ткага гну́ткіх
Д. гну́ткаму гну́ткай гну́ткаму гну́ткім
В. гну́ткі (неадуш.)
гну́ткага (адуш.)
гну́ткую гну́ткае гну́ткія (неадуш.)
гну́ткіх (адуш.)
Т. гну́ткім гну́ткай
гну́ткаю
гну́ткім гну́ткімі
М. гну́ткім гну́ткай гну́ткім гну́ткіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гну́ткі (способный легко гнуться) ги́бкий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гну́ткі, ‑ая, ‑ае.

Здольны лёгка гнуцца; гібкі. Гнуткае вецце. Гнуткая піла. □ Пад хатай тонкая рабіна Да клёна хіліць гнуткі стан. Ляпёшкін. Гусі шчыпалі мураву жоўтымі дзюбамі. Часта схілялі нізка, над самай муравой, свае доўгія белыя гнуткія шыі і, выцягваючы іх на ўсю даўжыню, сіпелі ў бок на дзяцей. Галавач. // перан. Багаты адценнямі, зменлівы ў сваім руху (пра голас, мову і пад.). Гнуткі голас артыста лёгка зліўся з цудоўным вакальным малюнкам вобраза. «Беларусь». Антон Корж — чалавек гнуткага розуму і дыялектычнага мыслення. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гну́ткі (тс перан) begsam, schmegsam; gelnk(ig); geschmidig (пра цела)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГНУ́ТКІ ВАЛ,

вал, які мае малую жорсткасць на выгін і вялікую на кручэнне. Бываюць драцяныя (найб. пашыраны) і шарнірныя. Драцяныя складаюцца з уласна вала, звітага з некалькіх слаёў дроту і змешчанага ў ахоўную абалонку (браню), і наканечнікаў для далучэння да прывода і рабочага органа. Выкарыстоўваюцца ў ручных механізаваных інструментах і прыладах (напр., у бормашынах). Шарнірныя складаюцца з шарнірна-злучаных кароткіх звёнаў, змешчаных у абалонку. Выкарыстоўваюцца ў многакарпусных паравых турбінах, некаторых станках і інш.

т. 5, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ги́бкий прям., перен. гі́бкі, гну́ткі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлыст¹, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Спілаванае дрэва з верхавінай, ачышчанае ад сукоў (спец.).

2. Тонкі, гнуткі дубец, плётка.

|| прым. хлысто́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зы́бкі, -ая, -ае.

1. Які можа зыбацца, гушкацца; гнуткі.

Зыбкае балота.

Зыбкая кладка.

2. Які знаходзіцца ў стане лёгкага руху, хістання.

Зыбкая паверхня возера.

|| наз. зы́бкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эласты́чны, -ая, -ае.

1. Гнуткі і пругкі, які мае ўласцівасць расцягвацца.

Э. бінт.

2. перан. Плаўны, пазбаўлены рэзкасці, мяккі.

Эластычныя рухі.

|| наз. эласты́чнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)