гно́евы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гно́евы гно́евая гно́евае гно́евыя
Р. гно́евага гно́евай
гно́евае
гно́евага гно́евых
Д. гно́еваму гно́евай гно́еваму гно́евым
В. гно́евы (неадуш.)
гно́евага (адуш.)
гно́евую гно́евае гно́евыя (неадуш.)
гно́евых (адуш.)
Т. гно́евым гно́евай
гно́еваю
гно́евым гно́евымі
М. гно́евым гно́евай гно́евым гно́евых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ВАДАЛЮ́БЫ

(Hydrophilidae),

сямейства насякомых атр. жукоў. У сусв. фауне больш за 4 тыс. відаў, пашыраных на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 100 відаў. Жывуць у вадзе, берагавым пяску, у гнаі, у раслінных рэштках. Найб. пашыраны вадалюб вялікі (Hydrous aterrimus), вадалюб чорны (H. piceus), вадалюб малы (Hydrophilus caraboides), вадалюб гноевы (Sphaeridium scrabaeoides).

Даўж. 1—50 мм. Цела пукатае, бліскучае, чорнае, зеленавата-чорнае або з плямістым малюнкам. Некат. добра лятаюць і плаваюць. Водныя формы дыхаюць атм. паветрам. Самкі ўтвараюць яйцавыя коканы, куды адкладваюць да 50 яец. Акукліваюцца сярод водных раслін або ў глебе. Лічынкі драпежныя, дарослыя — расліннаедныя. Шэраг відаў — гаспадары паразітычных чарвей.

т. 3, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)