гне́ўна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
гне́ўна - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гне́ўна нареч. гне́вно, негоду́юще

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гневно нареч. гне́ўна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

angrily [ˈæŋgrɪli] adv. зло́сна, са зло́сцю, сярдзі́та, гне́ўна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

знаха́рства, ‑а, н.

Занятак знахара, знахароў. У старой гнеўна бліснулі вочы: — Што вам трэба ад мяне? Я не займаюся знахарствам, няхай не брэшуць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дажда́цца, ‑ждуся, ‑жджэшся, ‑жджэцца; зак., каго-чаго.

Разм. Тое, што і дачакацца. Пад сярмяжнай мокрай світай Гнеўна б’ецца сэрца, Расквітацца з панскай світай Прагне, не дажджэцца... Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пла́ме ’полымя, агонь’ (Нас.), плетё ’тс’ (карэліц., Шатал.), пламя ’тс’ (ЛА, 4); рус. дыял. плете ’тс’. З ц.-слав. пламя ’тс’, бел. народная форма — полымя (гл.). Аб мене ’а > ’е гл. Карскі, 1, 104– 111. Сюды ж плеш ем ’агнём’, ’ярка’, ’гнеўна, люта, раз’юшанай (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакругле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Зрабіцца больш круглым, поўным. Вочы Карніцкага пакруглелі, гнеўна заторгаліся жаўлакі. Паслядовіч. Наташа паківала галавой і засмяялася.. Вочы яе засвяціліся, пакруглелі шчокі. Пташнікаў.

2. Патаўсцець, папаўнець. Пад падбародкам у.. [Сямёна] намеціўся валлячок, пакруглеў жывот. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сліня́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Такі, у якога з рота цячэ сліна. Слінявае дзіця. // Пакрыты слінай, мокры ад сліны. Слінявыя губы. Слінявы рот. / у груб., лаянк. выразах. Ганна гнеўна рванулася, з усяе сілы кулаком таўханула яго [незнаёмага] ў грудзі. — Адыдзі, чорт слінявы! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздзьму́цца, ‑муся, ‑мешся, ‑мецца; зак.

1. Напоўніцца паветрам; надзьмуцца. Мяч раздзьмуўся. □ У .. [Сашы] гнеўна раздзьмуліся ноздры, на шчоках з’явіліся пунсовыя плямы. Шамякін.

2. Павялічыцца ў аб’ёме; уздуцца, распухнуць. Губа напухла, раздзьмулася. □ Раздзьмуліся і пырснулі зялёнымі агеньчыкамі пупышкі ліп, пачалі выпроствацца кволыя, зморшчаныя лісцікі каштанаў. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)