гна́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ганю́ го́нім
2-я ас. го́ніш го́ніце
3-я ас. го́ніць го́няць
Прошлы час
м. гна́ў гна́лі
ж. гна́ла
н. гна́ла
Загадны лад
2-я ас. гані́ гані́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час го́нячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гнаць несов.

1. в разн. знач. гнать; (охот. — ещё) трави́ть; (добывать перегонкой — ещё) кури́ть;

г. ста́так — гнать ста́до;

г. машы́ну — гнать маши́ну;

г. рабо́ту — гнать рабо́ту;

ве́цер го́ніць хма́ры — ве́тер го́нит ту́чи;

г. плыты́ — гнать плоты́;

саба́кі го́няць за́йца — соба́ки го́нят за́йца;

г. зве́ра — гна́ть (трави́ть) зве́ря;

сасну́ го́ніць уве́рхбезл. сосну́ го́нит вверх;

г. прако́с — гнать проко́с;

г. смалу́ — гнать (кури́ть) смолу́;

г. слі́нубезл. гнать слюну́;

2. (принуждать удалиться) гнать, выгоня́ть, прогоня́ть;

г. з ха́ты — гнать (выгоня́ть, прогоня́ть) и́з дому;

3. безл. (о поносе) нести́;

4. разг. (давать, предоставлять — обычно в повелительном наклонении) гнать;

гані́ гро́шы — гони́ де́ньги;

г. мятло́ю — гнать метло́й;

г. у ка́рак — гнать в ше́ю (в три ше́и, взаше́й);

куды́ яго́ чорт го́ніць — куда́ его́ чёрт го́нит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гнаць, ганю́, го́ніш, го́ніць; пр. гнаў, ‑ла; незак., каго-што.

1. Прымушаць рухацца ў якім‑н. напрамку. Гнаць статак у поле. □ Асенні вецер гнаў па небе разарваныя хмары, ён ачышчаў ад іх неба. Чорны. // Забіваць, уганяць у што‑н. Гнаць цвік у сцяну. // Разм. Прымусова пасылаць, адпраўляць куды‑н. Гвалтам цар гнаў людзей па бітву з невядомым ворагам. Бядуля. // Праганяць, выганяць. Гнаць ворагаў з роднай зямлі. // Разм. Накіроўваць рух чаго‑н., весці кіруючы. Гнаць плыты па рацэ. // безас. Разм. Хутка ісці куды‑н. Куды цябе гоніць?

2. Прымушаць хутка рухацца, наганяць. Мы ехалі нейкай незнаёмай дарогай, спыняліся ў лесе і зноў гналі коней. Асіпенка. // Весці (аўтамабіль, поезд і пад.) на вялікай скорасці. А цягнік усё ішоў... І трывожны сігнал, І масты, і засады мінуў ён даўно. За вярстою вярсту Камісар яго гнаў. Глебка. // перан. Рабіць што‑н. хутка і многа, прымушаючы да гэтага сябе ці каго‑н. [Марыля], як рабіла на полі, дык больш за ўсіх работу гнала. Чорны.

3. і без дап. Праследаваць, ісці па слядах звера. Гнаць зайца. Сабака добра гоніць. // перан. Уст. Прыгнятаць, праследаваць, мучыць. Хоць нядоля мяне гнала, Усё ж мне сілы не зламала. Колас.

4. безас. Вельмі хутка расці. Сасну гоніць уверх.

5. Здабываць пры дапамозе перагонкі. Гнаць дзёгаць. Гнаць алей. // Выклікаць выдзяленне чаго‑н. Гнаць пот. / у безас. ужыв. Гоніць сліну.

6. Працуючы чым‑н., рабіць, утвараць. Гнаць пракос. □ Цяпер пад трактар плуг бы столямешны, Каб гнаць барозны шырынёю ў гоні. Аўрамчык.

7. Разм. Моцна слабіць (пра жывот).

8. звычайна ў ф. заг. гані́(це). Даваць. Гані тры рублі.

•••

Гнаць мятлою — груба выганяць.

Гнаць у магілу (труну, на той свет) — мукамі даводзіць да смерці.

Гнаць у шыю (карак, каршэнь) — а) груба выганяць; б) прымушаць хутка рабіць што‑н., падганяць. Не спяшайся, ніхто цябе ў каршэнь не гоніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гнаць, ганю́, го́ніш, го́ніць; гнаў, гна́ла; гані́; незак.

1. каго-што. Прымушаць рухацца ў якім-н. напрамку, прымусова адпраўляць.

Г. авечак.

Г. звера (праследаваць). Г. лес па рацэ (сплаўляць). Паны гналі людзей на работу.

2. каго-што. Прымушаць хутка рухацца, ехаць на вялікай скорасці.

Фурман гнаў каня.

Г. машыну.

3. безас., што. Вельмі хутка расці.

Бульбу гоніць у каліўе.

4. што. Здабываць пры дапамозе перагонкі.

Г. алей.

5. што. Рабіць, пастаўляць хутка, у вялікай колькасці.

Г. план.

Г. прадукцыю.

6. заг. гані(це). Даваць (разм.).

Гані грошы.

7. безас. Моцна слабіць (разм.).

Жывот гоніць.

|| наз. гон, -у, м. (да 1 знач.) і го́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 1, 2, і 4 знач.).

Г. звера.

|| прым. го́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Гонныя галубы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гнаць

1. triben* vt; jgen vt;

гнаць ста́так die Hrde triben*;

гнаць лес Holz flößen;

ве́цер го́ніць хма́ры der Wind jagt die Wlken:

2. (праганяць) frtjagen vt, vertriben* vt;

гнаць з ха́ты aus dem Haus jgen;

3. разм (паганяць) htzen vt, ntreiben* vt;

гнаць ко́ней Pfrde ntreiben*;

гнаць машы́ну mit dem uto rsen;

4. (пераследаваць):

гнаць зве́ра ein Tier htzen;

5. (здабываць пры дапамозе перагонкі) brnnen* vt (гарэлку і г. д); schwllen vt (смалу)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гнацьгнаць’. Рус. гнать, укр. гна́ти, чэш. hnáti, ст.-слав. гънати і г. д. Прасл. *gъnati. Параўн. літ. giñtiгнаць’, ст.-прус. guntweiгнаць’, ст.-інд. hánti ’біць’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 419; Трубачоў, Эт. сл., 7, 196–197. Параўн. ганя́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гон гл. гнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́нны гл. гнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ганча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Паляўнічы сабака, прывучаны гнаць звера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гнать несов.

1. гнаць;

2. уст. (притеснять) прыгнята́ць, уціска́ць;

3. (выгонять) гнаць;

4. (изготовлять перегонкой) гнаць;

гнать в ше́ю (взаше́й) гнаць у ка́рак;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)