глі́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. глі́нт глі́нты
Р. глі́нта глі́нтаў
Д. глі́нту глі́нтам
В. глі́нт глі́нты
Т. глі́нтам глі́нтамі
М. глі́нце глі́нтах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ГЛІНТ

(эст. glint),

працяглы стромкі абрыў структурнага плато, які ўзнік у выніку дэнудацыі ці абразіі (напр., Балтыйска-Ладажскі ўступ уздоўж паўд. берага Фінскага зал. да Ладажскага воз., выш. да 56 м). Складзены з глін і пясчанікаў, перакрытых вапнякамі.

т. 5, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

глінт

(эст. glint)

круты абрыў плато, размешчанага ўздоўж паўднёвага берага Фінскага заліва да Ладажскага возера.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЛТЫ́ЙСКА-ЛА́ДАЖСКІ ЎСТУ́П,

гл. Глінт.

т. 2, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)