глыбі́нна

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
глыбі́нна - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

глыбі́нна-духо́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. глыбі́нна-духо́ўны глыбі́нна-духо́ўная глыбі́нна-духо́ўнае глыбі́нна-духо́ўныя
Р. глыбі́нна-духо́ўнага глыбі́нна-духо́ўнай
глыбі́нна-духо́ўнае
глыбі́нна-духо́ўнага глыбі́нна-духо́ўных
Д. глыбі́нна-духо́ўнаму глыбі́нна-духо́ўнай глыбі́нна-духо́ўнаму глыбі́нна-духо́ўным
В. глыбі́нна-духо́ўны (неадуш.)
глыбі́нна-духо́ўнага (адуш.)
глыбі́нна-духо́ўную глыбі́нна-духо́ўнае глыбі́нна-духо́ўныя (неадуш.)
глыбі́нна-духо́ўных (адуш.)
Т. глыбі́нна-духо́ўным глыбі́нна-духо́ўнай
глыбі́нна-духо́ўнаю
глыбі́нна-духо́ўным глыбі́нна-духо́ўнымі
М. глыбі́нна-духо́ўным глыбі́нна-духо́ўнай глыбі́нна-духо́ўным глыбі́нна-духо́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

глыбі́нна-по́мпавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. глыбі́нна-по́мпавы глыбі́нна-по́мпавая глыбі́нна-по́мпавае глыбі́нна-по́мпавыя
Р. глыбі́нна-по́мпавага глыбі́нна-по́мпавай
глыбі́нна-по́мпавае
глыбі́нна-по́мпавага глыбі́нна-по́мпавых
Д. глыбі́нна-по́мпаваму глыбі́нна-по́мпавай глыбі́нна-по́мпаваму глыбі́нна-по́мпавым
В. глыбі́нна-по́мпавы (неадуш.)
глыбі́нна-по́мпавага (адуш.)
глыбі́нна-по́мпавую глыбі́нна-по́мпавае глыбі́нна-по́мпавыя (неадуш.)
глыбі́нна-по́мпавых (адуш.)
Т. глыбі́нна-по́мпавым глыбі́нна-по́мпавай
глыбі́нна-по́мпаваю
глыбі́нна-по́мпавым глыбі́нна-по́мпавымі
М. глыбі́нна-по́мпавым глыбі́нна-по́мпавай глыбі́нна-по́мпавым глыбі́нна-по́мпавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

глыбі́нна-прасто́равы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. глыбі́нна-прасто́равы глыбі́нна-прасто́равая глыбі́нна-прасто́равае глыбі́нна-прасто́равыя
Р. глыбі́нна-прасто́равага глыбі́нна-прасто́равай
глыбі́нна-прасто́равае
глыбі́нна-прасто́равага глыбі́нна-прасто́равых
Д. глыбі́нна-прасто́раваму глыбі́нна-прасто́равай глыбі́нна-прасто́раваму глыбі́нна-прасто́равым
В. глыбі́нна-прасто́равы (неадуш.)
глыбі́нна-прасто́равага (адуш.)
глыбі́нна-прасто́равую глыбі́нна-прасто́равае глыбі́нна-прасто́равыя (неадуш.)
глыбі́нна-прасто́равых (адуш.)
Т. глыбі́нна-прасто́равым глыбі́нна-прасто́равай
глыбі́нна-прасто́раваю
глыбі́нна-прасто́равым глыбі́нна-прасто́равымі
М. глыбі́нна-прасто́равым глыбі́нна-прасто́равай глыбі́нна-прасто́равым глыбі́нна-прасто́равых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

глыбі́нна-псіхалагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. глыбі́нна-псіхалагі́чны глыбі́нна-псіхалагі́чная глыбі́нна-псіхалагі́чнае глыбі́нна-псіхалагі́чныя
Р. глыбі́нна-псіхалагі́чнага глыбі́нна-псіхалагі́чнай
глыбі́нна-псіхалагі́чнае
глыбі́нна-псіхалагі́чнага глыбі́нна-псіхалагі́чных
Д. глыбі́нна-псіхалагі́чнаму глыбі́нна-псіхалагі́чнай глыбі́нна-псіхалагі́чнаму глыбі́нна-псіхалагі́чным
В. глыбі́нна-псіхалагі́чны (неадуш.)
глыбі́нна-псіхалагі́чнага (адуш.)
глыбі́нна-псіхалагі́чную глыбі́нна-псіхалагі́чнае глыбі́нна-псіхалагі́чныя (неадуш.)
глыбі́нна-псіхалагі́чных (адуш.)
Т. глыбі́нна-псіхалагі́чным глыбі́нна-псіхалагі́чнай
глыбі́нна-псіхалагі́чнаю
глыбі́нна-псіхалагі́чным глыбі́нна-псіхалагі́чнымі
М. глыбі́нна-псіхалагі́чным глыбі́нна-псіхалагі́чнай глыбі́нна-псіхалагі́чным глыбі́нна-псіхалагі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДУБЯНЕ́ЦКАЯ ПРАЧЫ́СЦЕНСКАЯ ЦАРКВА́,

помнік драўлянага дойлідства ўсходнепалескай школы (гл. ў арт. Палескія школы дойлідства). Пабудавана ў 1718 у в. Дубянец (Столінскі р-н Брэсцкай вобл.). Мае рысы стылю барока. Трохзрубны аб’ём глыбінна-прасторавай кампазіцыі складаецца з прамавугольнага бабінца (у 19 ст. да яго прыбудавана званіца), квадратных у плане нефа і алтара з рызніцай. Неф завершаны масіўным светлавым васьмерыковым барабанам, накрытым купалам. Сцены гарызантальна ашаляваныя. У інтэр’еры ветразі барабана аздоблены размалёўкай.

Дубянецкая Прачысценская царква.

т. 6, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАШЭ́ВІЦКАЯ УСПЕ́НСКАЯ ЦАРКВА́,

помнік драўлянага дойлідства 17 ст. Пабудавана ў 1642 у в. Кашэвічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. Спачатку мела глыбінна-прасторавую кампазіцыю, складалася з квадратнага ў плане асн. аб’ёму і 5-граннай апсіды. У 2-й пал. 19 ст. да асн. аб’ёму з З прыбудавана 2-ярусная чацверыковая вежа-званіца з дахам складанай канфігурацыі. Асн. аб’ём завершаны 2-ярусным васьмерыком з цыбулепадобным купалам. Апсіда накрыта шатровым дахам з купалком на глухім барабане. Помнік адметны своеасаблівай сістэмай прапорцый, звязанай са стараж.-рус. архітэктурай.

Ю.​А.​Якімовіч.

Кашэвіцкая Успенская царква.

т. 8, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕЛЯМІ́ЦКАЯ ІЛЬІ́НСКАЯ ЦАРКВА́,

помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1881 у в. Велямічы (Столінскі р-н Брэсцкай вобл.) на месцы царквы 1724. У яе архітэктуры адлюстраваны традыцыі мясцовай школы дойлідства. Квадратны ў плане асн. аб’ём, бабінец і 5-гранная апсіда з 2 невял. рызніцамі абапал алтара ўтвараюць 3-зрубную глыбінна-прасторавую кампазіцыю. Асн. аб’ём пры дапамозе ветразяў пераходзіць у 2-ярусны верх (васьмярык на чацверыку), апсіда і бабінец увянчаны 8-граннымі вярхамі з гранёнымі барочнымі купалкамі складанай формы. У 1888 да асн. аб’ёму далучаны бакавыя прыбудовы з васьмерыковымі вярхамі, царква набыла 5-купальную крыжова-цэнтрычную кампазіцыю. Сцены вертыкальна ашаляваны, умацаваны лапаткамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі (у апсідзе — у форме крыжа).

Веляміцкая Ільінская царква.

т. 4, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАВЫ́Д-ГАРАДО́ЦКАЯ ГЕО́РГІЕЎСКАЯ ЦАРКВА́,

помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 2-й пал. 17 ст. ў г. Давыд-Гарадок (Столінскі р-н) майстрамі Палескай школы дойлідства. Перабудавана ў 1724. Трохзрубны храм глыбінна-восевай кампазіцыі ўключае прамавугольныя ў плане бабінец, асн. аб’ём і алтарную апсіду, накрытыя 4-граннымі шатровымі дахамі з галоўкамі на 8-гранных барабанах. У інтэр’еры дамінуе 2-светлавы аб’ём, злучаны з бабінцам арачным праёмам і аддзелены ад апсіды драўляным разным іканастасам, створаным ў 1751 у стылі барока (майстар невядомы). У іканастасе дамінуе апостальскі рад, абразы якога вылучаюцца манументальнасцю кампазіцыі, урачыстасцю эмацыянальнага ладу, характэрным тыпажам. Іканастас багата размаляваны і аздоблены залачонымі разнымі накладкамі.

Ю.​А.​Якімовіч, Э.​І.​Вецер.

Давыд-Гарадоцкая Георгіеўская царква.
Іканастас Давыд-Гарадоцкай Георгіеўскай царквы.

т. 5, с. 568

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУБЕ́ЛЬСКАЯ МІХА́ЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВА́,

помнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Рубель Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Пабудавана ў 1796 з дрэва ва ўсх.-палескай традыцыі палескіх школ дойлідства. 3-зрубны храм глыбінна-прасторавай кампазіцыі складаецца з прамавугольнага ў плане бабінца, 8-граннага выцягнутага па папярочнай восі цэнтр. і 5-граннага алтарнага (з рызніцай з Пн) зрубаў. У 19 ст. да бабінца і бакавых фасадаў цэнтр. аб’ёму прырублены квадратныя ў плане прытвор і прыдзелы. У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі пануе цэнтр. аб’ём, над якім узведзены чацвярык і 8-гранны барабан з купалам складанай 2-яруснай формы. Аналагічнае завяршэнне маюць апсіда і бабінец. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах з трохвугольнымі сандрыкамі. Алтарная частка аддзелена ярусным разным іканастасам. Побач з царквой 3-ярусная званіца (васьмярык на 2 чацверыках) пад гранёным купальным дахам.

Ю.​А.​Якімовіч.

Рубельская Міхайлаўская царква.

т. 13, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)