гло́булы

(лац. globulus = шарык)

1) астр. невялікія цёмныя ўтварэнні ўнутры светлых туманнасцей Млечнага шляху;

2) хім. калоідныя часцінкі сферычнай формы або макрамалекулы, згорнутыя ў клубок.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гло́була

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гло́була гло́булы
Р. гло́булы гло́бул
Д. гло́буле гло́булам
В. гло́булу гло́булы
Т. гло́булай
гло́булаю
гло́буламі
М. гло́буле гло́булах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАСМІ́ЧНЫ ПЫЛ,

сукупнасць часцінак кандэнсаванага рэчыва ў міжзорнай і міжпланетнай прасторы. Складаецца з часцінак памерам каля 1 мкм з асяродкам з графіту або сілікату. У Галактыцы К.п. утварае згушчэнні — воблакі і глобулы, якія выклікаюць аслабленне святла, што выпраменьваецца зоркамі і інш. касм. целамі.

т. 8, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)