гле́іста-бало́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гле́іста-бало́тны гле́іста-бало́тная гле́іста-бало́тнае гле́іста-бало́тныя
Р. гле́іста-бало́тнага гле́іста-бало́тнай
гле́іста-бало́тнае
гле́іста-бало́тнага гле́іста-бало́тных
Д. гле́іста-бало́тнаму гле́іста-бало́тнай гле́іста-бало́тнаму гле́іста-бало́тным
В. гле́іста-бало́тны (неадуш.)
гле́іста-бало́тнага (адуш.)
гле́іста-бало́тную гле́іста-бало́тнае гле́іста-бало́тныя (неадуш.)
гле́іста-бало́тных (адуш.)
Т. гле́іста-бало́тным гле́іста-бало́тнай
гле́іста-бало́тнаю
гле́іста-бало́тным гле́іста-бало́тнымі
М. гле́іста-бало́тным гле́іста-бало́тнай гле́іста-бало́тным гле́іста-бало́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГІДРАМО́РФНЫЯ ГЛЕ́БЫ,

1) група глеб, якія фарміруюцца пад уплывам устойлівага залішняга ўвільгатнення, што суправаджаецца торфаназапашваннем і агляеннем. Да гідраморфных глеб адносяць тарфяна-балотныя глебы розных тыпаў, часам таксама глеіста-балотныя, глеіста-перагнойна-глеевыя і глеіста-тарфяніста-глеевыя. Характэрная асаблівасць гідраморфнага глебаўтварэння — анаэробныя ўмовы і аднаўленчыя працэсы. Гідраморфныя глебы меліярыруюць і ўключаюць у с.-г. вытв-сць.

2) Глебы, якія фарміруюцца ва ўмовах акумулятыўных ландшафтаў пад непасрэдным уплывам грунтавых вод.

3) Глебы, якія фарміруюцца пры пастаянным або перыядычным уздзеянні ўзыходных грунтавых вод на ўвесь профіль ці якую-н. яго частку.

т. 5, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,

у Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Дабрылаўка, за 12 км на Пн ад г. Глыбокае. Пл. 0,55 км², даўж. 1,76 км, найб. шыр. 870 м, найб. глыб. 9,8 м, даўж. берагавой лініі 5,36 км. Пл. вадазбору 8,21 км².

Схілы катлавіны выш. да 22 м, разараныя, месцамі парослыя хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, у асобных месцах нізкія. Падводная частка катлавіны складанай будовы, мае выгляд трох плёсаў. Дно каля берагоў пясчанае, месцамі глеіста-гліністае. Шыр. паласы расліннасці 5—80 м да глыб. 2 м. Выцякае ручай у р. Дабрылаўка.

т. 2, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПОНТАПАРЭ́Я (Pontoporeia affinis),

беспазваночная жывёла сям. хаўстарыдаў атр. бакаплаваў кл. ракападобных. Пашырана ў вадаёмах на Пн Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Жыве ў глыбокіх (больш за 10 м) вадаёмах з вял. колькасцю кіслароду ў вадзе, пераважна ў глеістых і глеіста-пясчаных донных адкладах. На Беларусі рэдкая, ледавікова-марскі рэлікт антрапагенавага перыяду. Адзначана на Пн, у азёрах Паўд. Воласа і Снуды. Занесена ў Чырв. кнігу.

Даўж. да 10 мм, маса да 10 мг. Цела дугападобнае, сціснутае з бакоў, складаецца з 18 сегментаў. Корміцца арган. часцінкамі грунту, расл. і жывёльнымі рэшткамі. Размнажаецца яйцамі (16 шт. і больш) адзін раз за жыццёвы цыкл. Корм для рыб.

В.​П.​Сяменчанка.

Понтапарэя.

т. 12, с. 508

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

саленасто́ма

(н.-лац. solenostoma)

пячоначны мох сям. юнгерманіевых, які расце на вільготнай гліністай, пясчанай і глеіста-пясчанай глебах, па краях канаў, берагах ручаёў, абапал дарог.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)