гле́тчарны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гле́тчарны гле́тчарная гле́тчарнае гле́тчарныя
Р. гле́тчарнага гле́тчарнай
гле́тчарнае
гле́тчарнага гле́тчарных
Д. гле́тчарнаму гле́тчарнай гле́тчарнаму гле́тчарным
В. гле́тчарны (неадуш.) гле́тчарную гле́тчарнае гле́тчарныя (неадуш.)
гле́тчарных (адуш.)
Т. гле́тчарным гле́тчарнай
гле́тчарнаю
гле́тчарным гле́тчарнымі
М. гле́тчарным гле́тчарнай гле́тчарным гле́тчарных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гле́тчарны гле́тчерный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гле́тчар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і ляднік.

|| прым. гле́тчарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гле́тчерный гле́тчарны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НІВА́ЛЬНЫ ПО́ЯС,

самы верхні прыродны вышынны пояс гор і палярных абласцей, размешчаны вышэй снегавой лініі. Найб. вышыні ніжняй мяжы пояса ў пустынных гарах Цэнтр. Азіі і ў Андах (больш за 6500 м); у Антарктыдзе і Грэнландыі нярэдка апускаецца да ўзроўню мора. Для Н.п. характэрны ледавікі і снежнікі, ледавіковыя формы рэльефу (кары, трогі, свежыя марэны і інш.), скалы і восыпы, нівальны клімат. Вял. намнажэнні снегу пры шматгадовым захаванні паступова пераходзяць у фірн і глетчарны лёд. Інтэнсіўнасць раставання і выпарэння залежаць ад сонечнай радыяцыі і экспазіцыі схілу. На стромкіх схілах снег і лёд перыядычна сыходзяць уніз у выглядзе снежных лавін і ледавікоў. На паўд. схілах, дзе хутка ідзе раставанне снегу, агаляюцца горныя пароды і інтэнсіўна развіваюцца працэсы фізічнага (у асн. марознага) выветрывання. Ідзе разбурэнне парод з утварэннем грубых абломкаў, якія намнажаюцца ў больш нізкіх месцах. Раслінны і жывёльны свет Н.п. бедны. Сярод раслін пераважаюць лішайнікі, што пакрываюць паверхню скал і валуноў, разбураюць іх і ўтвараюць прымітыўныя глебы. У ніжнія гарызонты пояса могуць пранікаць нізкарослыя экземпляры раслін з інш. паясоў. З вышэйшых жывёл трапляюцца залётныя птушкі.

В.​С.​Аношка.

т. 11, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)