Глейная рыба, гл. Амія

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

гле́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гле́йны гле́йная гле́йнае гле́йныя
Р. гле́йнага гле́йнай
гле́йнае
гле́йнага гле́йных
Д. гле́йнаму гле́йнай гле́йнаму гле́йным
В. гле́йны (неадуш.)
гле́йнага (адуш.)
гле́йную гле́йнае гле́йныя (неадуш.)
гле́йных (адуш.)
Т. гле́йным гле́йнай
гле́йнаю
гле́йным гле́йнымі
М. гле́йным гле́йнай гле́йным гле́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

а́мія

(лац. amia)

рыба атрада аміяпадобных, якая жыве ў неглыбокіх вадаёмах Паўн. Амерыкі; глейная рыба.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

А́МІЯ, глейная рыба (Amia calva),

рыба атрада аміяпадобных. Адзіны сучасны рэліктавы прадстаўнік атрада Amiiformes. Жыве ў неглыбокіх стаячых забалочаных вадаёмах Паўн. Амерыкі на Пд ад Вялікіх азёр.

Даўж. да 90 см. Цела акруглае, рыла кароткае. Восевы шкілет акасцянелы, на галаве скурныя косці (адзнака прымітыўных рыб). Луска цыклоідная; спінны плаўнік доўгі, хваставы — сіметрычны, круглаваты. Можа дыхаць атм. паветрам. Драпежнік.

Амія.

т. 1, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)