Глебавыя карты 3/504, 505; 5/464
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕ́БАВЫЯ КА́РТЫ,
карты, якія адлюстроўваюць размяшчэнне глебаў, іх тыпы, падтыпы, віды, механічны састаў і глебаўтваральныя пароды. Выкарыстоўваюцца ў с.-г. вытворчасці, гідрамеліярацыі, лесаводстве, буд-ве, пры кадастравых ацэнках зямель, азеляненні населеных пунктаў і інш. Падзяляюцца паводле тэр. прыналежнасці, зместу паказчыкаў (агульна-глебавыя, глебава-меліярац., глебава-эразійныя і інш.) і маштабаў. Прынцыпы картаграфавання закладзены В.В.Дакучаевым. Першая глебавая карта еўрапейскай ч. Расіі складзена ў маштабе 1 : 84 000 000 і выдадзена ў 1851 пад рэдакцыяй К.С.Весялоўскага. Глебавыя карты ствараюцца па матэрыялах наземных, аэракасм. і камбінаваных здымак мясцовасці. Хім. паказчыкі вызначаюцца лабараторнымі аналізамі. На Беларусі першая глебавая карта складзена ў маштабе 1 : 1 000 000 у 1929—30 пад рэд. Я.М.Афанасьева. У 1957—64 праведзена буйнамаштабнае картаграфаванне для калгасаў і дзяржгасаў са складаннем картаграм аграхім. уласцівасцей і інш. паказчыкаў рацыянальнага выкарыстання зямель. У 1965—69 складзены глебавыя карты для 117 адм. раёнаў, у 1970—74 для ўсіх абласцей. Гл. таксама Глебава-геаграфічнае раянаванне.
Т.А.Багданава, А.А.Саламонаў.
т. 5, с. 290
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕ́БАВЫЯ ВО́ДЫ,
намнажэнне падземных вод у адносна воданепранікальных слаях, што залягаюць у межах глебавай тоўшчы і гідраўлічна не звязаны з грунтавымі водамі, якія ляжаць ніжэй. Знаходзяцца ў глебе ў вадкай і цвёрдай фазе (лёд), формах, якія адрозніваюцца паводле ступені рухомасці і даступнасці для раслін. Асн. запасы вільгаці, што выкарыстоўваюцца раслінамі, утварае свабодная вада. Яна запаўняе глебавыя поры і здольная перамяшчацца з іх пад уплывам сілы цяжару і капілярных сіл (гл. Глебавы раствор). Значная колькасць вільгаці знаходзіцца ў парападобным стане (перамяшчаецца па порах глебы ў складзе глебавага паветра). Частка вільгаці знаходзіцца ў звязаным стане, у маладаступнай для раслін форме.
т. 5, с. 290
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕ́БАВЫЯ ГАРЫЗО́НТЫ, генетычныя гарызонты глебы,
аднародныя паводле афарбоўкі, шчыльнасці, вільготнасці, грануламетрычнага, мінералагічнага і хім. саставу гарызантальныя слаі, якія фарміруюцца ў выніку ўтварэння глеб. Кожнаму тыпу глеб адпавядае пэўная колькасць, выражанасць і чаргаванне гарызонтаў, магутнасць якіх складае ад некалькіх да дзесяткаў сантыметраў. Сукупнасць глебавых гарызонтаў утварае глебавы профіль. Звычайна зверху ўніз вылучаюць глебавыя гарызонты: перагнойна-акумулятыўны (A) з падгарызонтамі — лясны подсціл, дзёран (Aо), гумусавы (A1, для ворных глеб — Aвор) і элювіяльны, ці гарызонт вымывання (A2); ілювіяльны, ці гарызонт умывання (B), глеевы (G; g), мала закранутая глебаўтваральным працэсам мацярынская парода (C); подсцільная парода (Д).
Н.М.Івахненка.
т. 5, с. 290
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гле́бавы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
гле́бавы |
гле́бавая |
гле́бавае |
гле́бавыя |
| Р. |
гле́бавага |
гле́бавай гле́бавае |
гле́бавага |
гле́бавых |
| Д. |
гле́баваму |
гле́бавай |
гле́баваму |
гле́бавым |
| В. |
гле́бавы (неадуш.) гле́бавага (адуш.) |
гле́бавую |
гле́бавае |
гле́бавыя (неадуш.) гле́бавых (адуш.) |
| Т. |
гле́бавым |
гле́бавай гле́баваю |
гле́бавым |
гле́бавымі |
| М. |
гле́бавым |
гле́бавай |
гле́бавым |
гле́бавых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
гео́лага-гле́бавы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
гео́лага-гле́бавы |
гео́лага-гле́бавая |
гео́лага-гле́бавае |
гео́лага-гле́бавыя |
| Р. |
гео́лага-гле́бавага |
гео́лага-гле́бавай гео́лага-гле́бавае |
гео́лага-гле́бавага |
гео́лага-гле́бавых |
| Д. |
гео́лага-гле́баваму |
гео́лага-гле́бавай |
гео́лага-гле́баваму |
гео́лага-гле́бавым |
| В. |
гео́лага-гле́бавы (неадуш.) гео́лага-гле́бавага (адуш.) |
гео́лага-гле́бавую |
гео́лага-гле́бавае |
гео́лага-гле́бавыя (неадуш.) гео́лага-гле́бавых (адуш.) |
| Т. |
гео́лага-гле́бавым |
гео́лага-гле́бавай гео́лага-гле́баваю |
гео́лага-гле́бавым |
гео́лага-гле́бавымі |
| М. |
гео́лага-гле́бавым |
гео́лага-гле́бавай |
гео́лага-гле́бавым |
гео́лага-гле́бавых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
по́чвенный гле́бавы;
по́чвенные во́ды гле́бавыя во́ды.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гле́бавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да глебы (у 1 знач.). Глебавыя бактэрыі. Глебавая вільгаць. // Прызначаны для вывучэння, даследавання глебы. Глебавая карта. Глебавы зонд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фотафо́бы
(ад фота- + -фоб)
ценялюбныя жывёлы (напр. глебавыя беспазваночныя).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)