глазурава́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
глазурава́нне |
| Р. |
глазурава́ння |
| Д. |
глазурава́нню |
| В. |
глазурава́нне |
| Т. |
глазурава́ннем |
| М. |
глазурава́нні |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
глазурава́нне ср.
1. кул. глазиро́вка, глазирова́ние;
2. см. паліва́нне 2
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
глазурава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. глазураваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глазурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.
Пакрыць (пакрываць) глазурай.
Г. пасуду.
|| наз. глазуро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж. і глазурава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
глазирова́ние
1. паліва́нне, -ння ср.;
2. глянцава́нне, -ння ср.;
3. кул. глазурава́нне, -ння ср.; см. глазирова́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
глазиро́вка ж.
1. (действие) паліва́нне, -ння ср., палі́ўка, -кі ж.; глянцава́нне, -ння ср., глянцо́ўка, -кі ж.; глазурава́нне, -ння ср., глазуро́ўка, -кі ж.; см. глазирова́ть;
2. (украшение из глазури) кул. глазуро́ўка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГАРАДНЯ́НСКАЯ КЕРА́МІКА,
ганчарныя вырабы майстроў з в. Гарадная Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Як ганчарны цэнтр вёска вядома з 15 ст. У 19 — пач. 20 ст. ганчарствам тут займалася каля 200 сем’яў, у 1920—30-я г. — каля 500; посудам забяспечвалася амаль усё Палессе, ён трапляў на Валынь, Панямонне, пад Вільню і Варшаву. Выраблялі гаршкі, збанкі (глечыкі), гладышы, вазонніцы, глякі (бунькі), слоікі, пёрлы (макотры), кубкі, міскі і інш. Гаршкі ў залежнасці ад аб’ёму мелі розныя назвы: мамзель (умяшчае 1 кг збожжа), злівач (2 кг), адзінец (8—16 кг), паляк (больш за 16 кг). Традыцыйная гараднянская кераміка — белагліняная, непаліваная, у 15—17 ст. аздобленая выціснутым дэкорам у выглядзе паяскоў, у 18 — пач. 20 ст. — хвалістымі і роўнымі паяскамі і косымі рыскамі чырвона-карычневага колеру (рубежыкі), нанесенымі жалезістай глінай (апіска) у 2—3 рады на верхнюю частку вырабу ў працэсе вытворчасці. Посуд вызначаецца буйнымі, ёмістымі шарападобнымі формамі. З 1930-х г. пашырэнне набыло глазураванне бясколернай і каляровай палівай, ангобны дэкор знік, памеры посуду зменшыліся. Выраблялі таксама дробную пластыку наіўна-рэаліст. характару (жанравыя сцэнкі ці фігуркі жывёл). Традыцыі гараднянскай керамікі прадаўжаюць сучасныя майстры І.Генбіцкі, І.Лічэўскі, П.Гмыр, А.Вячорка, Ф.Шэлест і інш.
Я.М.Сахута.
т. 5, с. 43
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)