ГЛАБО́ІДНАЯ ПЕРАДА́ЧА,
від чарвячнай перадачы, у якой вядучы элемент — чарвяк мае ўвагнутую (глабоідную) форму. Ад перадачы з цыліндрычным чарвяком адрозніваецца адначасовым зачапленнем большай колькасці віткоў чарвяка з зубамі вядзёнага кола. Здольная перадаваць большыя намаганні, чым звычайная чарвячная перадача, мае большы ккдз (з-за лепшых умоў змазкі). Выкарыстоўваецца звычайна пры вял. нагрузках, а таксама пры неабходнасці стварэння кампактнага і лёгкага абсталявання (у транспартных і горных машынах, самалётах і інш.).
т. 5, с. 280
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
глабо́ідны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
глабо́ідны |
глабо́ідная |
глабо́іднае |
глабо́ідныя |
| Р. |
глабо́іднага |
глабо́іднай глабо́іднае |
глабо́іднага |
глабо́ідных |
| Д. |
глабо́іднаму |
глабо́іднай |
глабо́іднаму |
глабо́ідным |
| В. |
глабо́ідны (неадуш.) глабо́іднага (адуш.) |
глабо́ідную |
глабо́іднае |
глабо́ідныя (неадуш.) глабо́ідных (адуш.) |
| Т. |
глабо́ідным |
глабо́іднай глабо́іднаю |
глабо́ідным |
глабо́іднымі |
| М. |
глабо́ідным |
глабо́іднай |
глабо́ідным |
глабо́ідных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)