Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
ге́тман, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).
1. Ва Украіне ў 16—17 стст.: выбарны начальнік казацкага войска і вярхоўны правіцель.
2. У Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы ў 16—18 стст.: камандуючы войскамі.
|| прым.ге́тманскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ге́тманм., ист.ге́тман
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ге́тманист.ге́тман, -на м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ге́тман, ‑а, м.
1. У 16–17 стст. на Украіне — выбарны начальнік казацкага войска; у 17–18 стст. — вярхоўны правіцель Украіны.
2. У 16–18 стст. — камандуючы войскамі ў Вялікім княстве Літоўскім і ў Польшчы.
[Ням. Hauptman — начальнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕ́ТМАН
(польск. hetman ад ням. Hauptmann начальнік),
галоўны начальнік над узбр. сіламі ў некат. еўрап. Краінах. 1) У Чэхіі ў 15 ст. камандуючы войскамі табарытаў.
2) У Польшчы з 15 ст. да 1795 пасада камандуючага войскамі (вял. каронны гетман), з пач. 16 ст. сталая, з 1581 пажыццёвая. Прызначаўся каралём. Меў шырокія паўнамоцтвы, у т. л. права набіраць войска, прызначаць афіцэраў, вяршыць суд са смяротным пакараннем. Меў памочніка і намесніка — польнага гетмана.
3) У ВКЛ пасада найвышэйшага (з сярэдзіны 16 ст. — вялікага) гетмана створана ў канцы 15 ст. на ўзор польскай. Прызначаўся вял. князем, з 2-й пал. 16 ст. пажыццёва. У пач. 16 ст. ўведзена пасада дворнага гетмана, які камандаваў прыдворнымі ротамі (гвардыяй) вял. князя. З 2-й пал. 16 ст. ўзначальваў таксама наёмныя атрады, пачаў наз. польным гетманам, з 1680-х г. падначалены вял.гетман.
4) На Украіне ў 2-й пал. 16 ст. — 1-й пал. 17 ст. — камандуючы рэестравымі казакамі, што знаходзіліся на дзярж. службе. У час народна-вызваленчай вайны 1648—54 гетман Б.Хмяльніцкі стаў кіраўніком Украіны і галоўнакамандуючым казацкім войскам. Пасля Андросаўскага перамір’я 1667 гетманы Правабярэжнай Украіны па-ранейшаму прызначаліся польск. каралямі; у 1704 пасада скасавана. На Левабярэжнай Украіне (у складзе Расіі) гетманы, якія мелі адм. і вайсковую ўладу, выбіраліся ген. вайсковай радай (фактычна казацкай старшынай са згоды царскага ўрада), з 1708 прызначаліся царскім урадам; у 1764 пасада скасавана. У 1917—18 былі спробы аднавіць пасаду гетмана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ге́тманнгіст Hétmann m -(e)s, -e і -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ге́тман ’гетман’ (БРС), ст.-бел.гетманъ (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). Рус.ге́тман. укр.ге́тьман. Запазычанне з польск.hetman, а гэта з с.-ням.дыял.häuptmann. Фасмер, 1, 403; вельмі падрабязна Слаўскі, 1, 419.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ге́тман
(польск. hetman < чэш. hejtman, ад с.-в.-ням. houbetman)
1) камандуючы войскамі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (16—18 ст.);
2) начальнік казацкага войска на Украіне (16—17 ст.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
hetman
м.
1.гетман;
2.шахм. каралева, ферзь
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)