Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ге́рцаг, -а, мн. -і, -аў, м.
Тытул вышэйшага дваранства або ўладарных князёў у краінах Заходняй Еўропы, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.
|| ж.герцагі́ня, -і, мн. -і, -гінь.
|| прым.ге́рцагскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ге́рцагм. ге́рцог
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ге́рцаг, ‑а, м.
Адзін з самых высокіх дваранскіх і княжаскіх тытулаў у краінах Заходняй Еўропы. // Асоба, якая мае гэты тытул.
[Ням. Herzog.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕ́РЦАГ
(ням. Herzog),
у старажытных германцаў выбарны правадыр племені; у Зах. Еўропе ў час ранняга сярэдневякоўя — племянны князь; у час феад. раздробленасці — буйнейшы тэрытарыяльны ўладальнік, які займаў 2-е месца пасля караля ў сістэме ваенна-леннай іерархіі; з ліквідацыяй феад. раздробленасці — адзін з вышэйшых дваранскіх тытулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РЦАГ (Herzog) Роман
(н. 5.4.1934, г. Ландсгут, Германія),
нямецкі паліт. і дзярж. дзеяч. Д-р.юрыд.н., прафесар. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1957). З 1958 пераважна на навук. і выкладчыцкай рабоце ў Мюнхене, Шпаеры, Зах. Берліне. Чл. партыі Хрысц.-дэмакр. саюз (з 1970). Міністр адукацыі, культуры і спорту (1978—80), дэп. ландтага і міністр унутр. спраў (1980—83) зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Віцэ-прэзідэнт (1984—87) і прэзідэнт (1987—94) Федэральнага Канстытуцыйнага суда. Федэральны прэзідэнт ФРГ з ліп. 1994.