герма...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. герметычны, напр.: гермакабіна, гермакамера, гермапальчатка, гермашлем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ге́рма ж., иск. ге́рма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ге́рма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ге́рма ге́рмы
Р. ге́рмы ге́рмаў
Д. ге́рме ге́рмам
В. ге́рму ге́рмы
Т. ге́рмай
ге́рмаю
ге́рмамі
М. ге́рме ге́рмах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ге́рма иск. ге́рма, -мы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГЕ́РМА (грэч. hermēs),

чатырохгранны слуп, завершаны скульпт. выявай галавы першапачаткова бога Гермеса (адсюль назва), потым стараж. багоў, з 5 ст. да н.э. і партрэтнымі выявамі дзярж. дзеячаў, філосафаў і інш. У ант. эпоху герма — пераважна межавы знак, паказальнік дарог, з 16 ст. — від дэкар. і садова-паркавай скульптуры.

Гермы на фасадзе палаца ў вёсцы Паланэчка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобл.

т. 5, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Герма 3/437—438

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ге́рма

(гр. hermes)

чатырохгранны слуп, які завяршаецца скульптурнай выявай галавы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)