герма́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

1. Назва старажытных плямён індаеўрапейскай моўнай групы, што жылі ў цэнтральнай, заходняй і паўднёва-заходняй Еўропе.

2. Тое, што і немцы (уст.).

|| ж. герма́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. герма́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

герма́нцы, ‑аў; адз. германец, ‑нца; м., германка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. германкі, ‑нак; ж.

1. Старажытныя плямёны індаеўрапейскай моўнай групы, якія жылі ў цэнтральнай, заходняй і паўднёва-заходняй Еўропе.

2. Уст. Немцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Германцы 1/488; 2/112; 4/402; 5/545; 7/502; 9/577; 11/347

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕРМА́НЦЫ старажытныя, вялікі саюз плямён індаеўрап. моўнай групы ў паўн.-зах. частцы Еўропы. Займалі тэр. паміж Паўночным і Балтыйскім морамі, Рэйнам, Дунаем і Віслай, а таксама Паўд. Скандынавію. Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 1 ст. да н.э. Ю.Цэзар у «Запісках пра Гальскую вайну» (каля 50 г. да н.э.) вылучыў германцаў як асобную этнічную групу і падрабязна апісаў іх побыт. Найб. старажытная з вядомых археал. культур германцаў — культура Ясторф на ніжняй Эльбе і ў Ютландыі (7 ст. да н.э.). Вылучаюць групы германцаў: паўн. (хаўкі, англы, варны, фрызы, гаўты, свіёны), зах. (свевы, маркаманы, квады, лангабарды, семноны) і ўсх. (вандалы, бургунды, готы, гепіды). Іх асн. занятак — земляробства і жывёлагадоўля. У 4—6 ст. германцы адыгралі значную ролю ў Вялікім перасяленні народаў, адным з вынікаў якога было ўтварэнне на частцы тэр. Рымскай імперыі т.зв. варварскіх каралеўстваў. На тэр. Беларусі выяўлены могільнікі вельбарскай культуры, пакінутыя готамі і роднаснымі ім гепідамі. Лінгвістамі выяўлена генетычная сувязь і ўзаемапранікненне герм. і славянскіх моў. Пэўную ролю вікінгі (нарманы, варагі) адыгралі ў гісторыі Кіеўскай дзяржавы (гл. Нарманская тэорыя). Стараж.-бел. граматы 13—14 ст. адлюстроўваюць гандл. зносіны паўн. гарадоў Беларусі з ням. насельніцтвам Рыгі і Гоцкага берага.

Літ.:

История Европы с древнейших времен до наших дней. Т. 1. Древняя Европа. М., 1988. С. 594—605.

т. 5, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

герма́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. герма́нка герма́нкі
Р. герма́нкі герма́нак
Д. герма́нцы герма́нкам
В. герма́нку герма́нак
Т. герма́нкай
герма́нкаю
герма́нкамі
М. герма́нцы герма́нках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

герма́нец,

гл. германцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

герма́нка,

гл. германцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

герма́нец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. герма́нец герма́нцы
Р. герма́нца герма́нцаў
Д. герма́нцу герма́нцам
В. герма́нца герма́нцаў
Т. герма́нцам герма́нцамі
М. герма́нцу герма́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ВА́РВАРЫ

(грэч. barbaroi, лац. barbari),

у старажытных грэкаў і рымлян назва ўсіх іншаземцаў, што гаварылі на не зразумелай ім мове і былі далёкія ад іх культуры (германцы, скіфы і інш.). У пераносным сэнсе — жорсткія, грубыя, некультурныя людзі.

т. 4, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ру́ны1

(ням. Runen, ад ст.-сканд. run = таямніца)

пісьмёны, якімі карысталіся старажытныя германцы (3 ст.); захаваліся ў надпісах на камянях і іншых прадметах на тэрыторыі Германіі і Скандынавіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)