герба́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

Калекцыя засушаных раслін.

|| прым. герба́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

герба́рый

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. герба́рый герба́рыі
Р. герба́рыя герба́рыяў
Д. герба́рыю герба́рыям
В. герба́рый герба́рыі
Т. герба́рыем герба́рыямі
М. герба́рыі герба́рыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

герба́рый, -рыю ж., бот. герба́рий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

герба́рый, ‑я, м.

Калекцыя засушаных раслін.

[Ад лац. herbarius — травяны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гербарый 2/179; 3/436

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕРБА́РЫЙ

(лац. herbarium ад herba трава, расліна),

1) калекцыя раслін, сабраных, засушаных, адпаведна дакументаваных і зманціраваных на лістах паперы. З’яўляецца асновай для навук. даследаванняў па сістэматыцы і марфалогіі раслін, а таксама дае звесткі аб складзе і змяненні флоры тэрыторыі, пра пашырэнне відаў і ўмовы іх росту.

2) Установа, дзе зберагаюцца, папаўняюцца і навукова апрацоўваюцца калекцыі засушаных раслін (гербарый).

Упершыню метад гербарызацыі раслін ужыў італьянец Л.Гіні (16 ст.). У далейшым гербарыі ствараліся пераважна пры ун-тах і бат. садах. Найб. поўнае развіццё атрымалі з 1930—40-х г. У свеце больш за 20 буйных гербарыяў. У Парыжы (каля 6 млн. лістоў), Жэневе (гербарый Дэкандоля і Буасье — каля 5 млн. лістоў), Лондане (гербарый Брытанскага музея прыроднай гісторыі, у т. л. гербарый Лінея — 4,5 млн. лістоў), у Санкт-Пецярбургу (больш за 5 млн. лістоў).

На Беларусі найб. гербарый у Ін-це эксперым. батанікі імя В.Ф.Купрэвіча АН (Мінск), дзе захоўваецца больш за 50 тыс. лістоў вышэйшых сасудзістых раслін, 5 тыс. лістоў мохападобных, 17 тыс. лістоў лішайнікаў, больш за 1 тыс. ўзораў грыбоў-макраміцэтаў. Ёсць гербарыі ў БДУ і інш. ВНУ, бат. садах і запаведніках.

т. 5, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

герба́рый Herbrium n -s, -ri¦en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

герба́рый

(лац. gerbarium = травяны)

калекцыя засушаных і размешчаных у пэўнай сістэме раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Герба́рыйгербарый’ (БРС). Рус. герба́рий, укр. герба́рій. Запазычанне з рус. герба́рий (якое на пачатку XIX ст. з’явілася ў рус. мове з ням. Herbarium або прама з вучонай латыні — herbarium, herbarius < herba ’трава’). Гл. Шанскі, 1, Г, 58–59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

герба́рий герба́рый, -рыя м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)