гепто́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гепто́д гепто́ды
Р. гепто́да гепто́даў
Д. гепто́ду гепто́дам
В. гепто́д гепто́ды
Т. гепто́дам гепто́дамі
М. гепто́дзе гепто́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Гептод 1/203; 6/476

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕПТО́Д

[ад грэч. hepta сем + (электр)од],

электравакуумная прылада, якая мае 7 электродаў: катод, анод і 5 сетак (кіравальная, сігнальная, 2 экранавальныя, антыдынатронная). У рэжыме змяшэння прыняты сігнал падаецца на сігнальную сетку, а сігнал ад дапаможнага генератара (гетэрадзіна) — на кіравальную. У рэжыме пераўтварэння гептод спалучае функцыі змяшальніка і лямпы гетэрадзіна. Выкарыстоўваецца ў змяшальніках і пераўтваральніках частаты супергетэрадзінных радыёпрыёмнікаў.

т. 5, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гепто́д

[ад гепта- + (электр)-од]

электронная лямпа з сямю электродамі (анодам, катодам і пяццю сеткамі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)