гео́ід

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гео́ід гео́іды
Р. гео́іда гео́ідаў
Д. гео́іду гео́ідам
В. гео́ід гео́іды
Т. гео́ідам гео́ідамі
М. гео́ідзе гео́ідах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Геоід 3/399, 429, 581; 5/14, 191; 6/106

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕО́ІД

(ад геа... + грэч. eidos выгляд),

сапраўдная фігура Зямлі, абмежаваная ўзроўневай паверхняй (сярэдні ўзровень вады Сусветнага ак., мысленна прадоўжаны пад мацерыкамі). Форма геоіда ў выніку сутачнага абарачэння Зямлі блізкая да эліпсоіда вярчэння, але яго паверхня ўскладнена з-за нераўнамернасці размеркавання мас унутры Зямлі. Паверхня геоіда перпендыкулярная да напрамку сілы цяжару ва ўсіх кропках, больш згладжаная, чым фіз. паверхня Зямлі, на якой рэзка выражаны горы і акіянскія ўпадзіны. Яна выпуклая, сярэдняя велічыня адхілення геоіда ад найб. удала падабранага зямнога сфероіда складае ±50 м, а максімальнае адхіленне ±100 м.

У.Я.Бардон.

т. 5, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гео́ід

(ад геа- + -оід)

фігура, якую ўтварыла б паверхня Сусветнага акіяна, не парушаная прылівамі, цячэннямі, уяўна працягненая ўнутры мацерыкоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)