ге́нцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ге́нцкі ге́нцкая ге́нцкае ге́нцкія
Р. ге́нцкага ге́нцкай
ге́нцкае
ге́нцкага ге́нцкіх
Д. ге́нцкаму ге́нцкай ге́нцкаму ге́нцкім
В. ге́нцкі (неадуш.)
ге́нцкага (адуш.)
ге́нцкую ге́нцкае ге́нцкія (неадуш.)
ге́нцкіх (адуш.)
Т. ге́нцкім ге́нцкай
ге́нцкаю
ге́нцкім ге́нцкімі
М. ге́нцкім ге́нцкай ге́нцкім ге́нцкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ге́нтский ге́нцкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МЕ́ТЭРЛІНК ((Maeterlinck) Марыс) (29.8.1862, г. Гент, Бельгія — 5.5.1949),

бельгійскі паэт і драматург; тэарэтык і практык сімвалісцкай драмы. Чл. Бельг. каралеўскай акадэміі л-ры і прыгожых мастацтваў. Скончыў Генцкі ун-т (1885), вывучаў права ў Парыжы, працаваў адвакатам у Генце. З 1896 жыў у Францыі. Старшыня Міжнар. ПЭН-клуба (з 1947). Дэбютаваў у 1883. Пісаў на франц. мове. Першы зб. вершаў «Цяпліцы» (1889), першая яго п’еса «Прынцэса Мален» (1889, на сюжэт казкі братоў Грым). У аднаактоўках «Няпрошаная» і «Сляпыя» (абедзве 1890), драмах «Пелеас і Мелізанда» (1892), «Там, унутры» і «Смерць Тэнтажыля» (абедзве 1894) сцвярджаецца ўлада над чалавекам загадкавага Невядомага, што часам увасабляецца ў смерці, чалавек разглядаецца як ахвяра, як згублены ў варожым свеце «сляпы», як «марыянетка». Аўтар рамант. драм «Аглавена і Селізета» (1896), «Арыяна і Сіняя Барада» (1896, на сюжэт казкі Ш.Перо), «Сястра Беатрыса» (1901), «Монна Ванна» (1902), «Цуд Святога Антонія» (1903) і інш., кніг эсэ, мемуараў. Вяршыня яго творчасці — філас. п’еса-казка «Сіняя птушка» (1908, паст. К.С.Станіслаўскім у Маскоўскім маст. т-ры 1908). На сюжэт драмы «Пелеас і Мелізанда» напісаны аднайм. опера К.Дэбюсі (1902), сімф. паэма А.Шонберга, на сюжэт драмы «Арыяна і Сіняя Барада» — опера П.Дзюка (1907). Сімвалісцкая драма М. прадвызначыла авангардысцкі кірунак у драматургіі ў 2-й пал. 20 ст. — «тэатра абсурду», або «антытэатра». Нобелеўская прэмія 1911.

Тв.:

Рус. пер.Избр. произв. М., 1996, Пьесы. М., 1962;

Сокровище смиренных. Мудрость и судьба. Томск, 1994.

Літ.:

Шкунаева И.Д. Бельгийская драма от Метерлинка до наших дней. М., 1973.

Е.А.Лявонава.

М.Метэрлінк.

т. 10, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)