гематуры́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гематуры́я гематуры́і
Р. гематуры́і гематуры́й
Д. гематуры́і гематуры́ям
В. гематуры́ю гематуры́і
Т. гематуры́яй
гематуры́яю
гематуры́ямі
М. гематуры́і гематуры́ях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

ГЕМАТУРЫ́Я

(ад гемата... + ірэч. uron мача),

наяўнасць крыві ў мачы пры хваробах нырак і мочавывадных шляхоў. Гл. ў арт. Мочакамянёвая хвароба, Мочавыдзяляльнай сістэмы хваробы, Піеланефрыт, Прастатыт, Цыстыт і інш.

т. 5, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гематуры́я

(ад гемата- + -урыя)

выдзяленне крыві з мачой, якое назіраецца пры захворваннях органаў мачавой сістэмы, хваробах крыві, некаторых інфекцыйных захворваннях, траўмах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)