ГЕЛІЯФІ́ТЫ

[ад гелія... + ...фіт(ы)],

расліны, якія прыстасаваліся да жыцця пры вял. колькасці сонечнага святла (святлолюбівыя расліны). У цяні выяўляюць прыкметы прыгнечанасці. У геліяфітаў высокая інтэнсіўнасць фотасінтэзу: гэты працэс пачынае пераважаць над працэсам дыхання пры высокім асвятленні (хвоя звычайная, бяроза бародаўчатая, дуб звычайны, лістоўніца, пшаніца, падбел і інш.).

т. 5, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

геліяфі́ты

(ад гелія- + -фіты)

расліны, якія патрабуюць для свайго развіцця вялікую колькасць святла.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

геліяфі́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. геліяфі́т геліяфі́ты
Р. геліяфі́ту геліяфі́таў
Д. геліяфі́ту геліяфі́там
В. геліяфі́т геліяфі́ты
Т. геліяфі́там геліяфі́тамі
М. геліяфі́це геліяфі́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ГЕЛІЯБІЁНТЫ

[ад гелія... + біёнт(ы)],

віды расліннага і жывёльнага свету, якія аддаюць перавагу месцам, асветленым сонечным святлом, — геліяфіты і геліяфілы (святла- і сонцалюбівыя віды — большасць раслін, яшчаркі, змеі і інш.).

т. 5, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

геліябіёнты

(ад гелія- + біёнты)

віды расліннага і жывёльнага свету, якія аддаюць перавагу месцам, асветленым сонечным святлом (геліяфілы, геліяфіты).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)