геліко́ід

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. геліко́ід геліко́іды
Р. геліко́іда геліко́ідаў
Д. геліко́іду геліко́ідам
В. геліко́ід геліко́іды
Т. геліко́ідам геліко́ідамі
М. геліко́ідзе геліко́ідах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

геліко́ід

(ад гр. heliks, -ikos = спіраль + -оід)

мат. паверхня, апісаная крывою, якая паварочваецца вакол нерухомай восі з нязменнай вуглавой хуткасцю і адначасова перамяшчаецца ўздоўж восі абароту з пастаяннай хуткасцю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВІНТАВА́Я ПАВЕ́РХНЯ,

паверхня, якая апісваецца лініяй, што аварочваецца вакол нерухомай восі з пастаяннай вуглавой скорасцю і адначасова рухаецца паступальна ўздоўж гэтай жа восі з пастаяннай скорасцю. Вінтавая паверхня, якая апісваецца прамой, наз. гелікоідам. Уласцівасць усякай вінтавой паверхні перамяшчацца па самой сабе выкарыстоўваецца ў тэхніцы (напр., для стварэння чарвячных перадач).

Вінтавая паверхня: 1 — агульнага выгляду, 2 — гелікоід (OO′ — нерухомая вось; L — лінія, пры дапамозе якой утвараецца вінтавая паверхня).

т. 4, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)