ге́лій, -ю, м.

Хімічны элемент, інертны газ — самы лёгкі пасля вадароду.

|| прым. ге́ліевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ге́лій

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ге́лій
Р. ге́лію
Д. ге́лію
В. ге́лій
Т. ге́ліем
М. ге́ліі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ге́лій, -лію м., хим. ге́лий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ге́лій, ‑ю, м.

Хімічны элемент, самы лёгкі пасля вадароду хімічна інертны газ без колеру і паху.

[Ад грэч. hēlios — сонца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЕ́ЛІЙ

(лац. Helium),

Не, хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы, ат. н. 2, ат. м. 4,0026. Прыродны гелій складаецца з 2 стабільных ізатопаў ​4He (99,999862%) і ​3He. Належыць да інертных газаў. Адзін з найб. пашыраных элементаў космасу (2-і пасля вадароду). Адкрыты ў 1868 астраномамі Ж.Жансэнам і Н.Лок’ерам у спектры сонечнай кароны (назва ад грэч. helios — Сонца). У атмасферы 5,27·10​-4% па аб’ёме (​4He утвараецца пры α-распадзе радыенуклідаў торыю, урану і інш. элементаў). Ядры ​4He — альфа-часціцы. Гелій маюць некат. прыродныя газы (да 2% па аб’ёме) і мінералы. Вылучаны ў 1895 У.Рамзаем з мінералу клевеіту.

Аднаатамны газ без колеру і паху, tкіп -268,39 °C (самая нізкая сярод вадкасцей), шчыльн. 0,17847 кг/м³ (0 °C). Адзіны элемент, які не цвярдзее пры нармальным ціску нават пры т-ры, блізкай да 0 К, tпл -271,25 °C (ціск 3,76 МПа). Горш за інш. газы раствараецца ў вадзе, характарызуецца выключнай хім. інертнасцю. У прам-сці атрымліваюць з газаў прыродных гаручых метадам глыбокага ахаладжэння. Выкарыстоўваюць пры зварцы, рэзцы металаў, перапампоўванні ракетнага паліва, у вытв-сці цеплавыдзяляльных элементаў, паўправадніковых матэрыялаў (у якасці ахоўнага асяроддзя), у аэранаўтыцы, для кансервацыі харч. прадуктаў і інш. Гелій вадкі — квантавая вадкасць. Пры т-ры 2,17 К (-270,98 °C) і ціску пары 0,005 МПа (т.зв. λ-пункт) у вадкім ​4He (бозэ-вадкасць) адбываецца фазавы пераход другога роду (ад He I да He II). He I бурна кіпіць ва ўсім аб’ёме, He II — спакойная вадкасць, якой уласціва звышцякучасць. Выкарыстоўваюць у крыягеннай тэхніцы як холадагент, вадкі ​3He — адзінае рэчыва для вымярэння т-ры ніжэй за 1 К.

В.Р.Собаль.

т. 5, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ге́лій м Hlium n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ге́лій

(гр. helios = сонца)

хімічны элемент, самы лёгкі пасля вадароду інертны газ без колеру і паху.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

ге́лій-нео́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ге́лій-нео́навы ге́лій-нео́навая ге́лій-нео́навае ге́лій-нео́навыя
Р. ге́лій-нео́навага ге́лій-нео́навай
ге́лій-нео́навае
ге́лій-нео́навага ге́лій-нео́навых
Д. ге́лій-нео́наваму ге́лій-нео́навай ге́лій-нео́наваму ге́лій-нео́навым
В. ге́лій-нео́навы (неадуш.)
ге́лій-нео́навага (адуш.)
ге́лій-нео́навую ге́лій-нео́навае ге́лій-нео́навыя (неадуш.)
ге́лій-нео́навых (адуш.)
Т. ге́лій-нео́навым ге́лій-нео́навай
ге́лій-нео́наваю
ге́лій-нео́навым ге́лій-нео́навымі
М. ге́лій-нео́навым ге́лій-нео́навай ге́лій-нео́навым ге́лій-нео́навых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Ко́ржаў Гелій Міхайлавіч

т. 8, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ге́лий хим. ге́лій, -лію м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)