ге́ліевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ге́ліевы ге́ліевая ге́ліевае ге́ліевыя
Р. ге́ліевага ге́ліевай
ге́ліевае
ге́ліевага ге́ліевых
Д. ге́ліеваму ге́ліевай ге́ліеваму ге́ліевым
В. ге́ліевы (неадуш.)
ге́ліевага (адуш.)
ге́ліевую ге́ліевае ге́ліевыя (неадуш.)
ге́ліевых (адуш.)
Т. ге́ліевым ге́ліевай
ге́ліеваю
ге́ліевым ге́ліевымі
М. ге́ліевым ге́ліевай ге́ліевым ге́ліевых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ге́ліевы хим. ге́лиевый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ге́ліевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гелію.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ге́лій, -ю, м.

Хімічны элемент, інертны газ — самы лёгкі пасля вадароду.

|| прым. ге́ліевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вадаро́дна-ге́ліевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вадаро́дна-ге́ліевы вадаро́дна-ге́ліевая вадаро́дна-ге́ліевае вадаро́дна-ге́ліевыя
Р. вадаро́дна-ге́ліевага вадаро́дна-ге́ліевай
вадаро́дна-ге́ліевае
вадаро́дна-ге́ліевага вадаро́дна-ге́ліевых
Д. вадаро́дна-ге́ліеваму вадаро́дна-ге́ліевай вадаро́дна-ге́ліеваму вадаро́дна-ге́ліевым
В. вадаро́дна-ге́ліевы (неадуш.)
вадаро́дна-ге́ліевага (адуш.)
вадаро́дна-ге́ліевую вадаро́дна-ге́ліевае вадаро́дна-ге́ліевыя (неадуш.)
вадаро́дна-ге́ліевых (адуш.)
Т. вадаро́дна-ге́ліевым вадаро́дна-ге́ліевай
вадаро́дна-ге́ліеваю
вадаро́дна-ге́ліевым вадаро́дна-ге́ліевымі
М. вадаро́дна-ге́ліевым вадаро́дна-ге́ліевай вадаро́дна-ге́ліевым вадаро́дна-ге́ліевых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ге́лиевый ге́ліевы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КРЫЯСТА́Т (ад крыя... + грэч. statos стаячы, нерухомы),

тэрмастат, у якім падтрымліваецца крыягенная (ніжэй за 120 К) т-ра ад вонкавай крыніцы холаду. Звычайна холадагент — звадкаваныя або ацвярдзелыя газы з нізкімі т-рамі кандэнсацыі. Бываюць геліевага, вадароднага і азотнага ахаладжэння.

Найб. просты лабараторны шкляны К. складаецца з дзвюх Дзьюара пасудзін, з якіх унутраны запоўнены вадкім геліем, вонкавы — вадкім азотам. Найб. надзейныя метал. К., з іх самыя універсальныя — К. з вадкім геліем. У іх рабочы аб’ём абкружаны медным экранам, які мае т-ру вадкага азоту. Паміж геліевым аб’ёмам і кожухам створаны вакуум, які падтрымліваецца адсарбентамі. Пашыраны таксама тэрмарэгулюемыя геліевыя К. Выкарыстоўваюцца для даследавання фіз. уласцівасцей рэчыва, вывучэння звышправоднасці, для ахаладжэння электронных прылад, інш. сродкаў крыягеннай тэхнікі.

Металічны геліевы крыястат: 1 — сільфон; 2 — ванна для азоту; 3 — адсарбент; 4 — экран; 5 — аб’ём, які запаўняецца геліем.

т. 8, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)