гегемо́нія, -і, ж.

Першынство, перавага ў кіраўніцтве; кіруючая роля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гегемо́нія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. гегемо́нія
Р. гегемо́ніі
Д. гегемо́ніі
В. гегемо́нію
Т. гегемо́ніяй
гегемо́ніяю
М. гегемо́ніі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гегемо́нія ж. гегемо́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гегемо́нія, ‑і, ж.

Першынство, перавага ў сіле ўплыву; кіраўніцтва. Гегемонія пралетарыяту ў рэвалюцыі.

[Грэч. hēgenomia — камандаванне, панаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЕГЕМО́НІЯ (ад грэч. hēgemonia панаванне),

дамінуючае становішча паліт. сілы, класа, дзяржавы ў адносінах да інш. паліт. сіл, класаў, дзяржаў. Прыклады гегемоніі: панаванне Стараж. Афін над інш. грэч. гарадамі-дзяржавамі, Прусіі ў Германіі, СССР у садружнасці сацыялістычных дзяржаў і сярод краін сацыяліст. арыентацыі, ЗША у адносінах да астатняга свету. Асн. прынцыпам марксізму-ленінізму быў пастулат аб пераходзе ў капіталіст. грамадстве ад гегемоніі буржуазіі да гегемоніі пралетарыяту.

т. 5, с. 130

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гегемо́нія ж. Hegemoníe -, -ní¦en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гегемо́нія

(гр. hegemonia = панаванне)

кіруючая роля, першынство якога-н. класа, дзяржавы ў адносінах да іншых класаў, дзяржаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Гегемо́нія ’гегемонія’ (БРС). Рус. гегемо́ния, укр. гегемо́нія. Сучаснае рус. гегемо́ния (адсюль, відаць, бел. і ўкр.) з ням. Hegemonie (< лац. < грэч.). Падрабязна аб гісторыі рус. слова Шанскі, 1, Г, 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гегемо́нія

(гр. hegemonia = кіраўніцтва)

кіроўная роля, першынство якога-н. класа, дзяржавы ў адносінах да іншых класаў, дзяржаў (напр. палітычная г., фінансавая г.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

гегемо́ния гегемо́нія, -ніі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)