геапалі́тыка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. геапалі́тыка
Р. геапалі́тыкі
Д. геапалі́тыцы
В. геапалі́тыку
Т. геапалі́тыкай
геапалі́тыкаю
М. геапалі́тыцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

геапалі́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Палітычная канцэпцыя, згодна з якой знешняя палітыка дзяржавы вызначаецца пераважна геаграфічнымі фактарамі, становішчам краіны, а таксама сама́ знешняя палітыка, што абапіраецца на такую канцэпцыю.

|| прым. геапаліты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

геапалі́тыка ж. геополи́тика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

геапалі́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Ілжэнавуковая, рэакцыйная буржуазная тэорыя, згодна якой геаграфічнае асяроддзе з’яўляецца рашаючым фактарам развіцця грамадства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Геапалітыка 3/406; 4/271; 11/486

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕАПАЛІ́ТЫКА,

канцэпцыя паліталогіі, паводле якой палітыка дзяржаў (у асн. знешняя) вызначаецца геагр. фактарамі (месцазнаходжаннем краіны, кліматам, прыроднымі рэсурсамі і інш.). У адзінстве з імі аналізуе таксама гіст., паліт. і інш. ўзаемадзейныя фактары (эканам. актыўнасць насельніцтва, яго сац. і паліт. культуру і інш.), што ўплываюць на стратэгічны патэнцыял дзяржавы, вызначаюць яе нац. палітыку. Разглядаецца як адно з фундаментальных паняццяў тэорыі міжнар. зносін. Характарызуе ролю і формы ўплыву геапаліт. становішча дзяржаў і іх блокаў на міжнар. працэсы.

Вытокі геапалітыкі ў ант. навуцы: Парменід (6 ст. да н.э.) адзначаў уплыў тэмпературных паясоў на жыццядзейнасць і норавы народаў. Арыстоцель даў геапаліт. ацэнку Крыта як астраўной краіны, Страбон узвысіў геаграфію да першапрычыны быцця дзяржаў. У 16—18 ст. прадстаўнікі геагр. дэтэрмінізму сцвярджалі ідэю аб’ектыўнага, зямнога фарміравання грамадства і яго інстытутаў пад уплывам геагр. умоў (Ш.Л.Мантэск’ё, А.Р.Ж.Цюрго і інш.). У 19 ст. К.Рыхтэр, Г.Т.Бокль, В.Кузэн, Ж.Э.Рэнан, І.Тэн, І.І.Мечнікаў даследавалі ўплыў фактараў геагр. асяроддзя на грамадскія з’явы і працэсы. Станаўленню паліт. геаграфіі спрыялі працы Ф.Ратцэля ў пач. 20 ст. Значэнне геагр. фактараў у ваенна-паліт. працэсах выявілася ў час 1-й сусв. вайны. Тады Р.Чэлен (Швецыя) прапанаваў тэрмін геапалітыкі для апісання дзяржавы як арганізма, што імкнецца да расшырэння зоны існавання. У перыяд паміж 1-й і 2-й сусв. войнамі канцэпцыя геапалітыкі пашырылася ў Германіі (К.Гаўсгофер). Для абгрунтавання захопніцкай палітыкі ням. фашызм выкарыстоўваў паняцці «нац. межы» і «жыццёвая прастора нацыі». У пасляваенныя часы, асабліва ў перыяд «халоднай вайны», геапаліт. інтарэсы звышдзяржаў асацыіраваліся з дзейнасцю ваен. блокаў.

Геапалітычнае становішча Беларусі вызначаецца яе размяшчэннем у цэнтры Еўропы на шляхах зносін паміж У і З.

Н.П.Баранаў.

т. 5, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

геапалі́тыка ж. Geopolitk f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

геапалі́тыка

(ад геа- + палітыка)

плынь у сацыялогіі, паводле якой пашырэнне геаграфічнага асяроддзя з’яўляецца рашаючым фактарам развіцця грамадства; выкарыстоўвалася нямецкім фашызмам для абгрунтавання захопніцкай палітыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

геапалі́тыка

[ад гр. ge = Зямля + politike (techne) = уменне кіраваць дзяржавай]

палітычная канцэпцыя, паводле якой палітыка дзяржаў (галоўным чынам знешняя) вызначаецца геаграфічнымі фактарамі (тэрытарыяльным становішчам краіны, прыроднымі рэсурсамі, кліматам і г. д.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

geopolitics [ˌdʒi:əʊˈpɒlətɪks] n. геапалі́тыка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)