гвіне́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гвіне́йскі гвіне́йская гвіне́йскае гвіне́йскія
Р. гвіне́йскага гвіне́йскай
гвіне́йскае
гвіне́йскага гвіне́йскіх
Д. гвіне́йскаму гвіне́йскай гвіне́йскаму гвіне́йскім
В. гвіне́йскі (неадуш.)
гвіне́йскага (адуш.)
гвіне́йскую гвіне́йскае гвіне́йскія (неадуш.)
гвіне́йскіх (адуш.)
Т. гвіне́йскім гвіне́йскай
гвіне́йскаю
гвіне́йскім гвіне́йскімі
М. гвіне́йскім гвіне́йскай гвіне́йскім гвіне́йскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Гвінейскі заліў 1/558; 2/7, 8, 293; 3/388—389

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Гвінейскі політэхнічны інстытут 3/390

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГВІНЕ́ЙСКІ ЗАЛІ́Ў,

заліў Атлантычнага ак. каля берагоў Экватарыяльнай Афрыкі. Пл. 753 тыс. км². Даўж. да 500 км, шыр. каля 1390 км. Глыб. да 5207 м. Упадаюць рэкі: Нігер, Вольта, Агаве, Конга і інш. Т-ра вады 25—29 °C. Салёнасць 34—35‰. На ПнУ падзяляецца на 2 залівы: Біяфра і Бенін. Шмат а-воў: Біёка, Прынсіпі, Сан-Таме і інш. Прылівы паўсутачныя (да 2,7 м). Гал. парты: Тэма, Акра, Такарады (Гана), Ламе (Тога), Лагас (Нігерыя), Лібрэвіль (Габон).

т. 5, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гвине́йский зали́в Гвіне́йскі залі́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВО́ЛЬТА (Volta),

рака ў Зах. Афрыцы, пераважна ў Гане. Утвараецца ад зліцця Чорнай Вольты і Белай Вольты. Даўж. 1600 км (ад вытоку р. Чорная Вольта). Пл. бас. 394 тыс. км². Упадае ў Гвінейскі заліў, утварае балоцістую дэльту. Буйныя прытокі — Оты (левы), Афрам (правы). Паўнаводная са жн. да снежня. Сярэдні расход вады 1288 м³/с. Гадавы сцёк 41 км³. ГЭС. Вадасх. Вольта. Рыбалоўства. Суднаходная за 400 км ад вусця. Гал. парты — Кетэ-Крачы, Акасомба.

т. 4, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУА́ЛА (Douala, Duala),

горад на З Камеруна. Знаходзіцца на левым беразе р. Вуры, за 21 км ад яе ўпадзення ў Гвінейскі зал., злучаны мостам з портам Банаберы на правым беразе ракі. Адм. ц. Прыбярэжнай правінцыі. 1200 тыс. ж. (1993). Гал. акіянскі порт, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Эканам. цэнтр краіны. Прам-сць: тэкст., швейная, харчасмакавая, хім., лесапільная. Праз Д. праходзіць таксама частка тавараабароту Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі і Чада. Панафрыканскі ін-т развіцця.

т. 6, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБІДЖА́Н (Abidjan),

горад на Пд Кот-д’Івуар (да 1983 сталіца). Адм. ц. дэпартамента Абіджан. Засн. ў 1880—90. Каля 2 млн. ж. (1993, з прыгарадамі). Размешчаны на берагах і астравах лагуны Эбрые (Гвінейскі заліў). Міжнар. аэрапорт, гал. порт краіны. Пачатковы пункт чыгункі да г. Уагадугу (Буркіна-Фасо), вузел аўтадарог. Харчовая (рыбныя і садавінныя кансервы, сокі, піва, мука), тэкст., абутковая, швейная, дрэваапр., металаапр. (у т. л. аўта- і велазборачная), нафтаперапр., суднабуд. прам-сць. ЦЭС. Ун-т. Марская акадэмія навук. Нац. музей.

т. 1, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНА́РСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,

халоднае паверхневае цячэнне на У паўн. ч. Атлантычнага ак. Шыр. 400—600 км. З’яўляецца ўсх. перыферыяй паўн. субтрапічнага антыцыкланальнага кругавароту паверхневых вод. Накіравана з Пн на Пд уздоўж берагоў Пірэнейскага п-ва і паўн.-зах. ўзбярэжжа Афрыкі як адгалінаванне Паўночна-Атлантычнага цячэння. Т-ра вады ў лют. ад 12 °C да 26 °C, у жн. ад 19 °C да 26 °C. Салёнасць 36,0—36,8 ‰. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Расход каля 16 млн. м³/с. На Пд пераходзіць у Паўн. Пасатнае цячэнне, часткова адхіляецца ў Гвінейскі заліў.

т. 7, с. 571

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сфінкс

(гр. sphinks)

1) гіганцкая каменная фігура ляжачага льва з чалавечай галавой як увасабленне магутнасці фараона ў Стараж. Егіпце;

2) крылатая істота з тулавам льва і галавой жанчыны ў старажытнагрэчаскай міфалогіі;

3) перан. загадкавая істота, незразумелы чалавек;

4) малпа з роду павіянаў з доўгай чырванавата-карычневай поўсцю; гвінейскі павіян;

5) буйны матыль сям. бражнікаў, мёртвая галава.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)