Гво́зніца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Гво́зніца
Р. Гво́зніцы
Д. Гво́зніцы
В. Гво́зніцу
Т. Гво́зніцай
Гво́зніцаю
М. Гво́зніцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

ГВО́ЗНІЦА,

вёска ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на З ад горада і чыг. ст. Маларыта, 45 км ад Брэста. 673 ж., 242 двары (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму.

т. 5, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)