гватэма́льскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гватэма́льскі гватэма́льская гватэма́льскае гватэма́льскія
Р. гватэма́льскага гватэма́льскай
гватэма́льскае
гватэма́льскага гватэма́льскіх
Д. гватэма́льскаму гватэма́льскай гватэма́льскаму гватэма́льскім
В. гватэма́льскі (неадуш.)
гватэма́льскага (адуш.)
гватэма́льскую гватэма́льскае гватэма́льскія (неадуш.)
гватэма́льскіх (адуш.)
Т. гватэма́льскім гватэма́льскай
гватэма́льскаю
гватэма́льскім гватэма́льскімі
М. гватэма́льскім гватэма́льскай гватэма́льскім гватэма́льскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гватема́льский гватэма́льскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АСТУ́РЫЯС (Asturias) Мігель Анхель (19.10.1899, г. Гватэмала — 9.6.1974),

гватэмальскі пісьменнік. У 1925—33 і з 1954 у эміграцыі. У 1945—70 на дыпламат. рабоце. Аўтар кн. «Легенды Гватэмалы» (1930), раманаў «Сеньёр Прэзідэнт» (1946, пра лац.-амер. дыктатуру), «Маісавыя людзі» (1949, сутыкненне гарманічнага свету індзейцаў з чужым светам паўн.-амер. цывілізацыі). У трылогіі «Моцны вецер» (1950), «Зялёны Тата» (1954), «Вочы пахаваных» (1960) панарама жыцця Гватэмалы 20 ст. Аўтар раманаў «Мулатка як мулатка» (1968), «Перадвелікодная пятніца» (1972), зб. апавяд. «Уік-энд у Гватэмале» (1956), кн. легендаў «Люстэрка Ліды Саль» (1967) і інш. Нобелеўская прэмія 1967.

Тв.:

El espejo de Zida sal y otros relatos. La Habana, 1988;

Рус. пер. — Избр. произв. Т. 1—2. М., 1988;

Маисовые люди;

Ураган. М., 1985.

М.А.Астурыяс.

т. 2, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)