гвардзе́ец, -дзе́йца, мн. -дзе́йцы, -дзе́йцаў, м.

Ваенны, які служыць у гвардыі.

|| прым. гвардзе́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гвардзе́ец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гвардзе́ец гвардзе́йцы
Р. гвардзе́йца гвардзе́йцаў
Д. гвардзе́йцу гвардзе́йцам
В. гвардзе́йца гвардзе́йцаў
Т. гвардзе́йцам гвардзе́йцамі
М. гвардзе́йцу гвардзе́йцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гвардзе́ец, -дзе́йца м. гварде́ец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гвардзе́ец, ‑дзейца, м.

Ваенны, які служыць у гвардыі. Мужна біліся нашы гвардзейцы, але танкі [ворага] рваліся наперад. Гурскі. // перан.; чаго. Звычайна пра перадавіка вытворчасці. Радуюць самі людзі, якіх сёння па праву называюць гвардзейцамі пяцігодкі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гвардзе́ец м Gardst m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гварде́ец гвардзе́ец, -дзе́йца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

gwardzista

м. гвардзеец

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Гвардзе́йскі, гвардзе́ец. Гл. гва́рдыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Gardst

m -es, -en гвардзе́ец

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мамелю́к, ‑а, м.

1. Прадстаўнік ваеннафеадальнай касты ў Егіпце, заснавальнікамі якой былі рабы-чэркесы, што складалі з 13 ст. асабістую гвардыю султана.

2. Конны гвардзеец з асабістай аховы Напалеона Банапарта, набранай у час паходу на Егіпет.

[Фр. mameluk ад араб. mamelūk — нявольнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)