гваздану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., аднакр. (разм.).
Моцна ўдарыць чым-н.
Г. кулаком.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гваздану́ць
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
гваздану́ |
гвазданё́м |
| 2-я ас. |
гваздане́ш |
гвазданяце́ |
| 3-я ас. |
гваздане́ |
гваздану́ць |
| Прошлы час |
| м. |
гваздану́ў |
гваздану́лі |
| ж. |
гваздану́ла |
| н. |
гваздану́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
гваздані́ |
гваздані́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
гваздану́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
гваздану́ць сов., однокр., прост. звездану́ть, садану́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гваздану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм. Аднакр. да гваздаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гваздану́ць разм. háuen vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
долбану́ть сов. и однокр., прост. (ударить) гваздану́ць, дзеўбану́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
садану́ть сов., однокр., прост. сту́кнуць, даць, гваздану́ць, джва́гнуць, джву́гнуць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Гвазда́ць ’моцна біць’, гваздзі́ць ’тс’, таксама гваздану́ць (Нас., БРС, Бяльк., Шатал.). Першаснае значэнне ’забіваць, забіць гвозд’. Слав. (прасл.?) *gvozditi (гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 184–185).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
gwizdnąć
зак.
1. свіснуць;
2. na coразм. плюнуць; махнуць рукой;
3. komu разм. украсці; сцягнуць у каго;
4. kogoразм. ударыць; аперазаць; гваздануць; дзеўбануць; заехаць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
выцяць, вытнуць, ударыць, стукнуць / чым-небудзь лёгкім: пляснуць, сцебануць, сцёбнуць, хвастануць, хвасянуць, хвоснуць, ляснуць / нагою (пра капытных жывёл): убрыкнуць; спляжыць, апляжыць, грукнуць, бэцнуць, бацнуць, трахнуць, гакнуць, гахнуць, ахнуць, трэснуць, дзеўбануць, заехаць, з'ехаць, змазаць, уляпіць, урэзаць, агрэць, загрэць, угрэць, жарнуць, смальнуць, засмаліць, тузануць, улупіць, лупянуць, свіснуць (разм.) / чым-небудзь цяжкім: сунуць, садануць, гваздануць, гвазнуць, звездануць, джвугнуць (разм.) / чым-небудзь лёгкім: пацягнуць, перацягнуць, паласнуць, шлёгнуць, шлёпнуць, шлягануць, сперазаць, аперазаць, шмаргануць, хлестануць, хлыснуць, джгануць (разм.) / па твары: аплявушыць (разм.); грунуць, збабоўчыць, кашкануць (абл.); даць, пачаставаць, секануць, пекануць (перан.) □ заляпіць аплявуху
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)