гаіця́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гаіця́нскі гаіця́нская гаіця́нскае гаіця́нскія
Р. гаіця́нскага гаіця́нскай
гаіця́нскае
гаіця́нскага гаіця́нскіх
Д. гаіця́нскаму гаіця́нскай гаіця́нскаму гаіця́нскім
В. гаіця́нскі (неадуш.)
гаіця́нскага (адуш.)
гаіця́нскую гаіця́нскае гаіця́нскія (неадуш.)
гаіця́нскіх (адуш.)
Т. гаіця́нскім гаіця́нскай
гаіця́нскаю
гаіця́нскім гаіця́нскімі
М. гаіця́нскім гаіця́нскай гаіця́нскім гаіця́нскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гаитя́нский гаіця́нскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЛЕКСІ́С (Alexis) Жак Стэфен (22.4.1922, г. Ганаіў, Гаіці — крас. 1961),

гаіцянскі пісьменнік. Урач-неўрапатолаг. Пісаў на франц. мове. Забіты агентамі дыктатара Дзювалье. Аўтар раманаў «Добры генерал Сонца» (1955), «Дрэвы-музыканты» (1957), «Вокамгненна» (1959), кн. казак «Рамансера ў святле зор» (1960). У цэнтры твораў Алексіса — вобраз шматпакутнай гаіцянскай зямлі. Яго рэалізм, жорсткі і горкі, адначасова мае рамантычна-палымяны характар. Прыхільнік шырокага выкарыстання фальклору ў л-ры.

Тв.:

Рус. пер. — Добрый генерал Солнце. М., 1960;

Деревья-музыканты. М., 1964.

т. 1, с. 243

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)