га́фтка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. га́фтка га́фткі
Р. га́фткі га́фтак
Д. га́фтцы га́фткам
В. га́фтку га́фткі
Т. га́фткай
га́фткаю
га́фткамі
М. га́фтцы га́фтках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гафтка

Том: 6, старонка: 259.

img/06/06-259_1408_Гафтка.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Га́птка ’пятля’ (Сцяшк. МГ), га́птачка (Сцяшк. МГ, Шат.), га́фтка. Бел. га́фтка (засведчана з XVI ст., Булыка, Запазыч., 80), укр. га́фтка (вядомае з XVIII ст.) запазычаны, паводле Слаўскага (1, 390), з польск. haftka ’тс’, а гэта з с.-в.-ням. haft (ням. Haft); памяншальную форму польск. слова Корбут (PF, IV, 485) тлумачыў запазычаннем з ням. памяншальнага haftchen ’тс’. Форму га́птка (як і га́пка, гл.) можна тлумачыць непасрэдным адлюстраваннем польск. дыял. haptka < ням. (так Сцяц. Нар., 125), але тут (у адрозненне ад га́пка) поўнасцю захоўваецца кансанантная група ‑ptk‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

haftka

ж. гаплік (кручок) з пяцелькаю; гафтка, гапка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Га́фта ’абкіданая пятля’ (Нас.), га́фтачка ’пятля для гузіка або гапліка’ (БРС, Сцяшк.), га́фтка ’драцяная пятля’ (Нас., Сцяшк.). Гл. гапка1, гаптка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́пка ’пятля для кручка’ (Жд.). З польск. haftka ’кручок з пяцелькаю’ праз этапы гафтка (гл.) > (г)аптка. Параўн. гафтачка, гаптачка, гапачка. Польскае слова сустракаецца і без пачатковага h ужо ў старапольскай мове. Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 73.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́пка1, апе́лька ’пятля для кручка’ (Жд. 1), га́пка ’пятля ў адзенні’ (Сцяц. Словаўтв.), га́пка, гапе́лечка, гапе́лька ’пятля’ (Шатал.), га́пачка ’самаробны гузік; пятля’ (Сцяшк. МГ). Падрабязны агляд форм гл. Сцяц. Нар. лекс., 125. Сцяцко (там жа) лічыць, што бел. форма га́пка ўзята з польск. haptka ’тс’ (гэта з’яўляецца дыялектнай формай польск. haftka < ням.; аб этымалогіі гл. Слаўскі, 1, 390). Гэта магчыма, але можна лічыць зыходным і польск. haftka; на бел. глебе замена ф > п, што звычайнае ў слав. мовах. Параўн. га́птка, га́фтка.

Га́пка2 ’свіны страўнік’ (Шатал.). Няясна. Магчыма, ад уласнага жаночага імя Гапка (ад уласных імён нярэдка ўтвараюцца назвы розных прадметаў, у прыватнасці назвы часцей цела). Параўн. укр. дыял. га́пка ’задняя частка цела, podex’ (Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)