Гатычнае пісьмо 3/379

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАТЫ́ЧНАЕ ПІСЬМО́, гатычны мінускул,

почыркавая разнавіднасць лацінскага пісьма эпохі сярэдневякоўя (12—15 ст.). Характарызуецца вуглавымі і востраканцовымі формамі. Першыя ўзоры гатычнага пісьма сустракаюцца ў Італіі ў 10 ст. З сярэдзіны 11 ст. прыходзіць на змену круглаватаму мінускульнаму пісьму эпохі Каралінгаў. У 12 ст. ў краінах Зах. Еўропы, якія карысталіся лацінкаю, выпрацаваўся больш-менш адзіны тып гатычнага пісьма. Для яго ўласцівы выцягнутыя літары, шчыльнае напісанне іх адна побач з адной, ламаная лінія контуру. З канца 12 ст. гэты адзіны тып стаў развівацца з улікам нац. асаблівасцей кожнай краіны. У Італіі пачынае пераважаць круглаватая форма літар, т.ч. гатычнае пісьмо знікае ўжо ў 14 ст. У Германіі гатычнае пісьмо атрымала далейшае развіццё і захоўвалася да пач. 20 ст., потым было выцеснена простым лац. шрыфтам (антыквай).

Адрозніваюць 4 віды гатычнага пісьма: тэкстура — вострае пісьмо; фактура — вострае пісьмо з ламанымі абрысамі; швабахер — ламанае пісьмо з акруглымі абрысамі некат. літар; круглагатычнае, пераходны від ад гатычнага да гуманіст. пісьма эпохі Адраджэння.

А.​А.​Кожынава.

Гатычнае пісьмо.

т. 5, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гаты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гаты́чны гаты́чная гаты́чнае гаты́чныя
Р. гаты́чнага гаты́чнай
гаты́чнае
гаты́чнага гаты́чных
Д. гаты́чнаму гаты́чнай гаты́чнаму гаты́чным
В. гаты́чны (неадуш.)
гаты́чнага (адуш.)
гаты́чную гаты́чнае гаты́чныя (неадуш.)
гаты́чных (адуш.)
Т. гаты́чным гаты́чнай
гаты́чнаю
гаты́чным гаты́чнымі
М. гаты́чным гаты́чнай гаты́чным гаты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рама́на-гаты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рама́на-гаты́чны рама́на-гаты́чная рама́на-гаты́чнае рама́на-гаты́чныя
Р. рама́на-гаты́чнага рама́на-гаты́чнай
рама́на-гаты́чнае
рама́на-гаты́чнага рама́на-гаты́чных
Д. рама́на-гаты́чнаму рама́на-гаты́чнай рама́на-гаты́чнаму рама́на-гаты́чным
В. рама́на-гаты́чны (неадуш.)
рама́на-гаты́чнага (адуш.)
рама́на-гаты́чную рама́на-гаты́чнае рама́на-гаты́чныя (неадуш.)
рама́на-гаты́чных (адуш.)
Т. рама́на-гаты́чным рама́на-гаты́чнай
рама́на-гаты́чнаю
рама́на-гаты́чным рама́на-гаты́чнымі
М. рама́на-гаты́чным рама́на-гаты́чнай рама́на-гаты́чным рама́на-гаты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рама́нска-гаты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рама́нска-гаты́чны рама́нска-гаты́чная рама́нска-гаты́чнае рама́нска-гаты́чныя
Р. рама́нска-гаты́чнага рама́нска-гаты́чнай
рама́нска-гаты́чнае
рама́нска-гаты́чнага рама́нска-гаты́чных
Д. рама́нска-гаты́чнаму рама́нска-гаты́чнай рама́нска-гаты́чнаму рама́нска-гаты́чным
В. рама́нска-гаты́чны (неадуш.)
рама́нска-гаты́чнага (адуш.)
рама́нска-гаты́чную рама́нска-гаты́чнае рама́нска-гаты́чныя (неадуш.)
рама́нска-гаты́чных (адуш.)
Т. рама́нска-гаты́чным рама́нска-гаты́чнай
рама́нска-гаты́чнаю
рама́нска-гаты́чным рама́нска-гаты́чнымі
М. рама́нска-гаты́чным рама́нска-гаты́чнай рама́нска-гаты́чным рама́нска-гаты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

царко́ўна-гаты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. царко́ўна-гаты́чны царко́ўна-гаты́чная царко́ўна-гаты́чнае царко́ўна-гаты́чныя
Р. царко́ўна-гаты́чнага царко́ўна-гаты́чнай
царко́ўна-гаты́чнае
царко́ўна-гаты́чнага царко́ўна-гаты́чных
Д. царко́ўна-гаты́чнаму царко́ўна-гаты́чнай царко́ўна-гаты́чнаму царко́ўна-гаты́чным
В. царко́ўна-гаты́чны (неадуш.)
царко́ўна-гаты́чнага (адуш.)
царко́ўна-гаты́чную царко́ўна-гаты́чнае царко́ўна-гаты́чныя (неадуш.)
царко́ўна-гаты́чных (адуш.)
Т. царко́ўна-гаты́чным царко́ўна-гаты́чнай
царко́ўна-гаты́чнаю
царко́ўна-гаты́чным царко́ўна-гаты́чнымі
М. царко́ўна-гаты́чным царко́ўна-гаты́чнай царко́ўна-гаты́чным царко́ўна-гаты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скляпе́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Дугападобнае перакрыцце, якое злучае сцены, апоры пэўнага збудавання.

Гатычнае с.

2. Падвальнае памяшканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гатычны мінускул, гл. Гатычнае пісьмо

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РА́ЎБІЦКІ КАСЦЁЛ,

помнік архітэктуры несапраўднай готыкі каля спарт. комплексу «Раўбічы» (Мінскі р-н). Пабудаваны ў 1858—62 з цэглы на месцы драўлянага касцёла 18 ст. У 1866 ператвораны ў правасл. царкву. У 1880 перад храмам пастаўлены драўляныя званіца і капліца (не захаваліся). У 1975—78 будынак рэстаўрыраваны (арх. Л.​Паўлава) і прыстасаваны пад Музей беларускага народнага мастацтва. Манум. 1-нефавы будынак на магутным бутавым цокалі з капліцамі каля алтара. Гал. фасад фланкіраваны 3-яруснымі 8-граннымі вежамі з шатровымі завяршэннямі. Высокі шмат’ярусны атыкавы франтон паміж імі падкрэслівае форму стральчатага ўваходнага партала з ганкам з абчасанага каменю. У дэкоры гал. фасада выкарыстаны накладныя 3-ярусныя пілоны з перакінутымі паміж імі стральчатымі броўкамі. Над парталам — гатычнае акно-ружа. Рытм бакавых фасадаў створаны чаргаваннем магутных контрфорсаў і стральчатых аконных праёмаў з фігурнымі дубовымі пераплётамі і вітражамі.

А.​М.​Кулагін.

т. 13, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЁЛЬНСКІ САБО́Р, сабор Санкт-Петэр-унд-Марыя,

помнік архітэктуры ням. готыкі 13—19 ст.; адзін з буйнейшых гатычных сабораў у Еўропе. Пабудаваны ў г. Кёльн (Германія) на ўзор Ам’енскага сабора. Буд-ва пачалося ў 1248—1560 (майстры Герардус, з 1248; Арнальд, з 1271; М.​Савойскі, каля 1350; Н. фон Бюрэн, з 1395; К.​Кюйн, з 1445; I. фон Франкенбург, з 1469). Завершаны па старых чарцяжах у 1842—80 (у т. л. гал. фасад і вежы). 5-нефавая крыжападобная базіліка з 3-нефавым трансептам і 2 вежамі. Даўж. 144 м, шыр. і выш. 61 м, выш. вежаў 157 м. Высокі (каля 45 м) сярэдні неф, трыфорыі прарэзаны аконнымі праёмамі, сцены запаўняюць часта размешчаныя вял. стральчатыя вокны. На фасадзе традыц. гатычнае акно-ружа заменена на стральчатае. Выразная скіраванасць угару падкрэсліваецца багатым і складаным дэкорам, які ўпрыгожвае ўсе дэталі канструкцыі. У інтэр’еры вітражы (каля 1320), скульптура 10—15 ст. Занесены ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.

С.​У.​Пешын.

Кёльнскі сабор.

т. 8, с. 243

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)