гатаві́зна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. гатаві́зна
Р. гатаві́зны
Д. гатаві́зне
В. гатаві́зну
Т. гатаві́знай
гатаві́знаю
М. гатаві́зне

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Гатаві́зна ’гатоўка’ (Нас.). Ст.-бел. готовизна ’тс’ (Булыка, Запазыч.). Укр. готови́зна ’тс’. Запазычанне з польск. gotowizna ’тс’ (да gotowy); так Булыка, Запазыч., 85. Трубачоў (Эт. сл., 7, 70) мяркуе, што гэтыя лексемы адносяцца да прасл. *gotovizna, але геаграфія слоў на ўсх.-слав. глебе сведчыць аб запазычанні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гато́ўка ’гатоўка’ (БРС, Нас., Шат., Бяльк.). Укр. готі́вка ’тс’. Запазычанне з польск. gotówka ’тс’. Параўн. гатаві́зна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)