гастрано́мія, -і, ж.

Харчовыя прадукты, пераважна закусачныя.

|| прым. гастранамі́чны, -ая, -ае.

Г. магазін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гастрано́мія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. гастрано́мія
Р. гастрано́міі
Д. гастрано́міі
В. гастрано́мію
Т. гастрано́міяй
гастрано́міяю
М. гастрано́міі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гастрано́мія ж., в разн. знач. гастроно́мия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гастрано́мія, ‑і, ж.

1. Тонкае разуменне і веданне кулінарнага майстэрства.

2. Харчовыя прадукты высакаякаснага прыгатавання. Рыбная гастраномія.

[Фр. gastronomie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАСТРАНО́МІЯ

(ад гастра... + грэч. nomos закон),

1) агульная назва харч. прадуктаў высакаякаснага прыгатавання, пераважна закусачных.

2) Разуменне далікатнасці кулінарнага майстэрства, вытанчанасць, далікатны густ у ежы.

т. 5, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гастрано́мія ж.

1. (веданне кулінарнага майстэрства) Gastronome f -;

2. (прадукты) Delikatsswaren pl, Finkost f -, Finkostartikel pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гастрано́мія

(фр. gastronomie, ад гр. gastronomia)

1) харчовыя прадукты высакаякаснага прыгатавання (напр. рыбная г.);

2) тонкае веданне кулінарнага майстэрства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гастрано́мія

(фр. gastronomie, ад гр. gaster, -tros = страўнік + nomos = закон)

1) харчовыя прадукты, пераважна закусачныя;

2) тонкае веданне кулінарнага майстэрства.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

гастроно́мия гастрано́мія, -міі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

gastronomy [gæˈstrɒnəmi] n. fml куліна́рыя; гастрано́мія

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)