гаспо́дні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гаспо́дні гаспо́дняя гаспо́дняе гаспо́днія
Р. гаспо́дняга гаспо́дняй
гаспо́дняе
гаспо́дняга гаспо́дніх
Д. гаспо́дняму гаспо́дняй гаспо́дняму гаспо́днім
В. гаспо́дні (неадуш.) гаспо́днюю гаспо́дняе гаспо́днія (неадуш.)
Т. гаспо́днім гаспо́дняй
гаспо́дняю
гаспо́днім гаспо́днімі
М. гаспо́днім гаспо́дняй гаспо́днім гаспо́дніх

Крыніцы: prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Гаспо́дні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. Гаспо́дні Гаспо́дняя Гаспо́дняе Гаспо́днія
Р. Гаспо́дняга Гаспо́дняй
Гаспо́дняе
Гаспо́дняга Гаспо́дніх
Д. Гаспо́дняму Гаспо́дняй Гаспо́дняму Гаспо́днім
В. Гаспо́дні (неадуш.)
Гаспо́дняга (адуш.)
Гаспо́днюю Гаспо́дняе Гаспо́днія (неадуш.)
Гаспо́дніх (адуш.)
Т. Гаспо́днім Гаспо́дняй
Гаспо́дняю
Гаспо́днім Гаспо́днімі
М. Гаспо́днім Гаспо́дняй Гаспо́днім Гаспо́дніх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гаспо́дні, ‑яя, ‑яе.

Які мае адносіны да госпада. З крыжам гасподнім Людзей прадавалі, З крыжам дзіцё На сабаку мянялі. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаспо́дні Gttes-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ДВАНАДЗЕСЯ́ТЫЯ СВЯ́ТЫ,

12 найбольш значных свят праваслаўя: Раство Хрыстова (Каляды) — 7 студз. (25 снеж. па с.ст.), Хрышчэнне Гасподняе (Вадохрышча) — 19(6) студз.; Стрэчанне Гасподняе (Грамніцы) — 15 (2) лют., Дабравешчанне — 7 крас. (25 сак.), Уваход Гасподні ў Іерусалім (Вербніца) — за тыдзень да Вялікадня, Узнясенне Гасподняе (Ушэсце) — на 40-ы дзень пасля Вялікадня, Дзень св. Тройцы (Сёмуха, Пяцідзесятніца) — на 50-ы дзень пасля Вялікадня, Праабражэнне Гасподняе (Спас) — 19 (6 жн.), Успенне Прасвятой Багародзіцы (Прачыстая) — 28 (15) жн., Раство Прасвятой Багародзіцы 21 (8 вер.), Узвіжанне Крыжа Гасподняга — 27 (14) вер., Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы (Уводзіны) — 4 снеж. (21 ліст). Разам з Вялікаднем лічацца галоўнымі святамі правасл. царквы. Пераважная большасць хрысц. свят прымеркавана да стараж. свят, звычаяў і абрадаў нар. календара. Звычайна хрысц. святы пачынаюцца з вечара, з усяночнай, а раніцай у царкве адбываецца святочная літургія.

А.У.Верашчагіна.

т. 6, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)