гаско́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гаско́нскі гаско́нская гаско́нскае гаско́нскія
Р. гаско́нскага гаско́нскай
гаско́нскае
гаско́нскага гаско́нскіх
Д. гаско́нскаму гаско́нскай гаско́нскаму гаско́нскім
В. гаско́нскі (неадуш.)
гаско́нскага (адуш.)
гаско́нскую гаско́нскае гаско́нскія (неадуш.)
гаско́нскіх (адуш.)
Т. гаско́нскім гаско́нскай
гаско́нскаю
гаско́нскім гаско́нскімі
М. гаско́нскім гаско́нскай гаско́нскім гаско́нскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гаско́нский гаско́нскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПРАВАНСА́ЛЬСКАЯ МО́ВА, аксітанская мова,

адна з раманскіх моў (гала-раманская група). Пашырана на Пд Францыі і ў Альпійскай Італіі. Мае 2 групы дыялектаў: паўн.-аксітанскія (лімузінскі, авернскі, праванса-альпійскі), сярэдне-аксітанскія (лангедокскі, праванскі) і гасконскі дыялект. У фанетыцы — адкрыты тэмбр галосных, захаванне пераднаціскных е і э, дыфтонгаў ai, oi, ou, ue, вымаўленне зычнага за насавым галосным, вял. колькасць слоў з націскам на перадапошнім складзе; у марфалогіі — спецыфічныя асаблівасці ўжывання часу дзеяслова, развітыя флексіі і інш. Літ. мова з 11 ст., з 13 ст. наз. П.м. У 12—13 ст. на П.м. шырока развіта паэзія трубадураў, сфарміравалася агульнаправансальская пісьм.-літ. мова. Пасля далучэння Праванса да Паўн. Францыі ў 13 ст. П.м. распалася на дыялекты. Пісьменства на аснове лац. графікі. Найб. старажытныя помнікі датуюцца 10—11 ст.

т. 12, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)