ЛІКЁРА-ГАРЭ́ЛАЧНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

галіна харчасмакавай прамысловасці, якая выпускае розныя віды гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў. Найбольш буйнымі вытворцамі лікёра-гарэлачных вырабаў у свеце з’яўляюцца Расія, Украіна, Польшча, ФРГ, Югаславія, Францыя і інш.

На Беларусі Л.-г.п. адна са старэйшых. У 1820-я г. ў 5 бел. губернях Расіі выраблялася 17,1% гарэлкі ад агульнай вытв-сці. У 1913 на спіртагарэлачную галіну прыпадала 44,3% валавой прадукцыі і 52,5% рабочых харчасмакавай прам-сці. У 1998 вытв-сцю лікёра-гарэлачных вырабаў займалася 68 прадпрыемстваў. Іх вытв. магутнасці складалі 20 млн. дал за год, загрузка абсталявання складала ўсяго 63—65%. На долю прадпрыемстваў недзярж. формы ўласнасці, якія выпускалі алкагольную прадукцыю прыпадала 25% аб’ёму вытв-сці гарэлкі і 14% лікёра-гарэлачных вырабаў. У 1997 вытв-сць гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў склала 12,7 млн. дал, з якіх 2,1 млн. дал было накіравана на экспарт у асноўным у Расію. Імпарт гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў у 1997 склаў 411 тыс. дал, з іх з краін далёкага замежжа — 297 тыс. дал і краін СНД — 114 тыс. дал (Расія, Азербайджан).

Самым буйным прадпрыемствам Л.-г.п. з’яўляецца Мінскі вінна-гарэлачны завод «Крышталь», дзе штогод вырабляецца больш за 4 млн. дал лікёра-гарэлачных вырабаў 40 найменняў і 1,8 млн. дал этылавага рэктыфікаванага спірту, у т. л. і самых высакаякасных спіртоў «Люкс» і «Супер-Люкс». Сярод найб. вядомых гарэлкі з-да «Крышталь»: «Белая Русь», «Крышталь-100», «Усяслаў Чарадзей»; лікёры «Папараць-кветка», настойкі горкія «Белавежская асобая», «Лошыцкая», «Калядная», «Застольная» і інш. Сярод буйных прадпрыемстваў галіны: Клімавіцкі лікёра-гарэлачны з-д (14 найменняў гарэлкі, 9 найменняў горкіх настоек, бальзам «Клімавіцкі»), лікёра-гарэлачныя з-ды ў Віцебску, Брэсце, Гомелі і Гродне. Выпуск лікёра-гарэлачных вырабаў наладжаны таксама на шматлікіх вінзаводах (Слонім, Пружаны, Ілава і інш.). Сярод бел. бальзамаў найб. вядомы «Беларускі», «Брэсцкі», «Чорны рыцар». Прадпрыемствы Л.-г.п. неаднаразова ўдзельнічалі ў шматлікіх міжнар. выстаўках, дзе атрымлівалі дыпломы, медалі і прызы «За лепшую якасць прадукцыі».

П.​І.​Рогач.

Да арт. Лікёра-гарэлачная прамысловасць. Цэх разліву гарэлкі і гарэлачных вырабаў на Мінскім вінна-гарэлачным заводзе «Крышталь».

т. 9, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

off-licence [ˈɒflaɪsns] n. BrE ві́нна-гарэ́лачная кра́ма, дзе спіртны́я напі́ткі прадаю́ць навы́нас

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гарэ́лачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гарэ́лачны гарэ́лачная гарэ́лачнае гарэ́лачныя
Р. гарэ́лачнага гарэ́лачнай
гарэ́лачнае
гарэ́лачнага гарэ́лачных
Д. гарэ́лачнаму гарэ́лачнай гарэ́лачнаму гарэ́лачным
В. гарэ́лачны (неадуш.)
гарэ́лачнага (адуш.)
гарэ́лачную гарэ́лачнае гарэ́лачныя (неадуш.)
гарэ́лачных (адуш.)
Т. гарэ́лачным гарэ́лачнай
гарэ́лачнаю
гарэ́лачным гарэ́лачнымі
М. гарэ́лачным гарэ́лачнай гарэ́лачным гарэ́лачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вінна-гарэ́лачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вінна-гарэ́лачны вінна-гарэ́лачная вінна-гарэ́лачнае вінна-гарэ́лачныя
Р. вінна-гарэ́лачнага вінна-гарэ́лачнай
вінна-гарэ́лачнае
вінна-гарэ́лачнага вінна-гарэ́лачных
Д. вінна-гарэ́лачнаму вінна-гарэ́лачнай вінна-гарэ́лачнаму вінна-гарэ́лачным
В. вінна-гарэ́лачны вінна-гарэ́лачную вінна-гарэ́лачнае вінна-гарэ́лачныя
Т. вінна-гарэ́лачным вінна-гарэ́лачнай
вінна-гарэ́лачнаю
вінна-гарэ́лачным вінна-гарэ́лачнымі
М. вінна-гарэ́лачным вінна-гарэ́лачнай вінна-гарэ́лачным вінна-гарэ́лачных

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ві́нна-гарэ́лачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ві́нна-гарэ́лачны ві́нна-гарэ́лачная ві́нна-гарэ́лачнае ві́нна-гарэ́лачныя
Р. ві́нна-гарэ́лачнага ві́нна-гарэ́лачнай
ві́нна-гарэ́лачнае
ві́нна-гарэ́лачнага ві́нна-гарэ́лачных
Д. ві́нна-гарэ́лачнаму ві́нна-гарэ́лачнай ві́нна-гарэ́лачнаму ві́нна-гарэ́лачным
В. ві́нна-гарэ́лачны (неадуш.)
ві́нна-гарэ́лачнага (адуш.)
ві́нна-гарэ́лачную ві́нна-гарэ́лачнае ві́нна-гарэ́лачныя (неадуш.)
ві́нна-гарэ́лачных (адуш.)
Т. ві́нна-гарэ́лачным ві́нна-гарэ́лачнай
ві́нна-гарэ́лачнаю
ві́нна-гарэ́лачным ві́нна-гарэ́лачнымі
М. ві́нна-гарэ́лачным ві́нна-гарэ́лачнай ві́нна-гарэ́лачным ві́нна-гарэ́лачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лікёра-гарэ́лачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лікёра-гарэ́лачны лікёра-гарэ́лачная лікёра-гарэ́лачнае лікёра-гарэ́лачныя
Р. лікёра-гарэ́лачнага лікёра-гарэ́лачнай
лікёра-гарэ́лачнае
лікёра-гарэ́лачнага лікёра-гарэ́лачных
Д. лікёра-гарэ́лачнаму лікёра-гарэ́лачнай лікёра-гарэ́лачнаму лікёра-гарэ́лачным
В. лікёра-гарэ́лачны (неадуш.)
лікёра-гарэ́лачнага (адуш.)
лікёра-гарэ́лачную лікёра-гарэ́лачнае лікёра-гарэ́лачныя (неадуш.)
лікёра-гарэ́лачных (адуш.)
Т. лікёра-гарэ́лачным лікёра-гарэ́лачнай
лікёра-гарэ́лачнаю
лікёра-гарэ́лачным лікёра-гарэ́лачнымі
М. лікёра-гарэ́лачным лікёра-гарэ́лачнай лікёра-гарэ́лачным лікёра-гарэ́лачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПІТЭ́ШТЫ (Piteşti),

горад на Пд Румыніі, на р. Арджэш. Адм. ц. жудзеца Арджэш. Вядомы з 1388. Каля 190 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр нафтапрамысл. р-на. Прам-сць: нафтаперапр. і нафтахім., маш.-буд. (аўтамаб. і электраматорны з-ды), харч. (мясная, малочная, вінна-гарэлачная), гарбарна-абутковая, тэкст., швейная, гумавая, дрэваапрацоўчая, буд. матэрыялаў. Музеі.

т. 12, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПОРТ-О-ПРЭНС (Port-au-Prince),

горад, сталіца дзяржавы Гаіці, на З в-ва Гаіці. Засн. ў 1749. 1769 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Гал. порт краіны. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Паліт., эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: цукр., вінна-гарэлачная (вытв-сць рому), тытунёвая, тэкст., цэментная. Ун-т. Музеі: народаў Гаіці, Нацыянальны, Маст. цэнтра.

т. 12, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЬЮ́АРК (Newark),

горад на ПнУ ЗША, у штаце Нью-Джэрсі, зах. прыгарад Нью-Йорка. Засн. ў 1666. 268,5 тыс. ж., з г. Элізабет і агульнымі прыгарадамі каля 2 млн. ж. (1998). Трансп. вузел. Марскі порт у бухце Ньюарк. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: хім., харчасмакавая, у т. л. лікёра-гарэлачная; эл.-тэхн., прыладабуд., металаапр., металургічная, гарбарна-абутковая, швейная. 5 ун-таў і каледжаў.

т. 11, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сто́пка ж. Gläs¦chen n -s, -, Klchglas n -es, -gläser; Winglas n (для віна); Schnpsglas n (гарэлачная)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)