гарэ́зліва

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
гарэ́зліва гарэ́злівей -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гарэ́зліва и гарэ́зна нареч. озорно́, шаловли́во

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарэ́зліва-мі́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гарэ́зліва-мі́лы гарэ́зліва-мі́лая гарэ́зліва-мі́лае гарэ́зліва-мі́лыя
Р. гарэ́зліва-мі́лага гарэ́зліва-мі́лай
гарэ́зліва-мі́лае
гарэ́зліва-мі́лага гарэ́зліва-мі́лых
Д. гарэ́зліва-мі́ламу гарэ́зліва-мі́лай гарэ́зліва-мі́ламу гарэ́зліва-мі́лым
В. гарэ́зліва-мі́лы (неадуш.)
гарэ́зліва-мі́лага (адуш.)
гарэ́зліва-мі́лую гарэ́зліва-мі́лае гарэ́зліва-мі́лыя (неадуш.)
гарэ́зліва-мі́лых (адуш.)
Т. гарэ́зліва-мі́лым гарэ́зліва-мі́лай
гарэ́зліва-мі́лаю
гарэ́зліва-мі́лым гарэ́зліва-мі́лымі
М. гарэ́зліва-мі́лым гарэ́зліва-мі́лай гарэ́зліва-мі́лым гарэ́зліва-мі́лых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гарэ́зліва-паце́шны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гарэ́зліва-паце́шны гарэ́зліва-паце́шная гарэ́зліва-паце́шнае гарэ́зліва-паце́шныя
Р. гарэ́зліва-паце́шнага гарэ́зліва-паце́шнай
гарэ́зліва-паце́шнае
гарэ́зліва-паце́шнага гарэ́зліва-паце́шных
Д. гарэ́зліва-паце́шнаму гарэ́зліва-паце́шнай гарэ́зліва-паце́шнаму гарэ́зліва-паце́шным
В. гарэ́зліва-паце́шны (неадуш.)
гарэ́зліва-паце́шнага (адуш.)
гарэ́зліва-паце́шную гарэ́зліва-паце́шнае гарэ́зліва-паце́шныя (неадуш.)
гарэ́зліва-паце́шных (адуш.)
Т. гарэ́зліва-паце́шным гарэ́зліва-паце́шнай
гарэ́зліва-паце́шнаю
гарэ́зліва-паце́шным гарэ́зліва-паце́шнымі
М. гарэ́зліва-паце́шным гарэ́зліва-паце́шнай гарэ́зліва-паце́шным гарэ́зліва-паце́шных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ре́зво нареч.

1. жва́ва, гарэ́зліва; дураслі́ва, сваво́льна;

2. шпа́рка; см. ре́звый;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шаловли́во нареч.

1. дураслі́ва, сваво́льна, гарэ́зліва;

2. жартаўлі́ва, гуллі́ва; см. шаловли́вый;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плутовски́ нареч.

1. па-махля́рску; па-круце́льску; па-ашука́нску; па-шахра́йску;

2. (лукаво) хі́тра; (шаловливо) гарэ́зліва, дура́сліва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАЛЯ́ДНЫЯ ПЕ́СНІ,

калядкі, жанр стараж. нар. абрадавых песень зімовага цыкла каляндарна-земляробчага фальклору. Спяваюцца пры калядаванні. Пашыраны ў індаеўрап., у т. л. слав. народаў. На Беларусі найб. распаўсюджаны ў паўд. і цэнтр. раёнах. Сінкрэтычна звязаны з нар. гульнямі і тэатр. паказамі пераапранутых. Іх прызначэнне ў старажытнасці — наблізіць надыход сонечнага цяпла і паспрыяць багатаму ўраджаю. Вызначаюцца святочна-прыўзнятым ці гулліва-гумарыст. настроем. Паводле зместу К.п. — велічальнае віншаванне гаспадароў хаты, пажаданне ім дабра і заможнасці, услаўленне іх працавітасці і шчодрасці, ухваленні дарослых дачкі і сына, дабрадушныя кепікі з дзеда і старой. Прац. тэматыка часта спалучаецца са шлюбнымі матывамі. Тыповыя для К.п. і замалёўкі са свету звяроў, свойскай жывёлы і птушак, апяванне самой персаніфікаванай Каляды з мехам пірагоў, вясёлых зімовых свят, з якімі селяніну так не хочацца развітвацца («Ай, калядачкі, вы вярніцеся», «Каб калядачак цэлы гадочак»). У паэт. тэкстах некат. К.п. ёсць гіст. матывы, чутны адгалоскі войнаў. Урадлівасць і багацце пададзены ў іх гіпербалізавана, а карціны прыроды набываюць часам касм. формы («Ходзіць-паходзіць месяц па небу, кліча-пакліча зоры з сабою»). Для каляднай вобразнасці найб. характэрны амбівалентныя карнавалізаваныя ператварэнні: «каза», якая ўсімі ўшаноўвалася, «упала, здохла і прапала», а потым уваскрэсла ў скоках; дыялогі і спрэчкі жывёл, птушак і рыб рэзюмуюцца нечаканымі змяшчэннямі: «З цябе, рыбачка, смачная юшка, а з мяне, арла — мяккая падушка». К.п. характэрны сталыя рэфрэны, перакліканне запявалы з хорам, слоўныя прыгаворы перад спяваннем і пасля яго. Напевы К.п. тыпалагічна акрэсленыя і надзвычай устойлівыя; найчасцей квінтавыя з дакладнай структурай і характэрнай калядкавай рытмаформулай («А ў борку, ў борку», «За мхом, за мхом на пожанкі»). Гучанне маляўнічае дзякуючы багатым тэмбравым зрухам і розным гукапераймальным прыёмам, абумоўленым сувяззю з тэатралізаванай гульнёй. У паўд. (Палессе) і цэнтр. раёнах Беларусі пераважаюць песні святочна-прыўзнятага характару са звонкімі рэфрэнамі-воклічамі, у паўн. (Паазер’е) — гарэзліва-гуллівыя, ва ўсх. набліжаюцца да распеўных лірычных або пластычных карагодных песень. Агульныя з калядкамі тыпы напеваў, акрамя навагодніх віншаванняў-прыгавораў, маюць шчадроўскія песні. Зберагліся ў побыце вёскі і бытуюць як вясёлая навагодняя карнавальная забава.

Публ.:

Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі / Скл. А.​І.​Гурскі, З.​Я.​Мажэйка. Мн., 1975 (Бел. нар. творчасць);

Беларускія народныя песні / Запіс Р.​Шырмы. Т. 3. Мн., 1962;

Анталогія беларускай народнай песні. 2 выд. Мн., 1975;

Мажэйка З.Я. Песні беларускага Паазер’я. Мн., 1981;

Яе ж. Песни Белорусского Полесья. Вып. 1. М., 1983.

Літ.:

Можейко З.Я. Коляда в белорусском полесском селе // Сов. этнография. 1969. №3;

Гурский А.И. Зимняя поэзия белорусов. Мн., 1980.

З.​Я.​Мажэйка.

т. 7, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)