гарыцве́т, -у, Ме́це, м.

Травяністая лекавая расліна сямейства казяльцовых з яркімі жоўтымі і чырвонымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарыцве́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. гарыцве́т
Р. гарыцве́ту
Д. гарыцве́ту
В. гарыцве́т
Т. гарыцве́там
М. гарыцве́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гарыцве́т м., бот. горицве́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарыцве́т, ‑у, М ‑веце, м.

Тое, што і адоніс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарыцве́т м. бат. Lchtnelke f -, -n, Lchtrös¦chen n -s, -, Adnisrös¦chen n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гарыцве́т ’расліна гарыцвет’ (БРС). Рус. горицве́т, укр. горицві́т, горе́цвіт, польск. gorzekwiat, чэш. hořikvět, балг. гори́цвет і г. д. Трубачоў (Эт. сл., 7, 46) прыводзіць вялікі матэрыял з розных слав. моў і выстаўляе праформу *gorikvětъ (складанае слова: імператыў ад *gorěti + *kvetъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адо́ніс, ‑у, м.

Лекавая расліна сямейства казяльцовых; гарыцвет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

све́тнік, ‑у, м.

1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства гваздзіковых з ружовымі, радзей белымі кветкамі; гарыцвет.

2. Тое, што і адоніс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Adonis [əˈdəʊnɪs] n.

1. myth. Адо́ніс

2. прыго́жы юна́к

3. bot. адо́ніс, гарыцве́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АДО́НІС (Adonis),

род адна- і шматгадовых травяністых раслін сям. казяльцовых. Больш за 20 відаў, пашыраных у стэпавых і лесастэпавых зонах Еўразіі і Паўн. Афрыкі. На Беларусі ў Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі ў 1960-я г. Як дэкар. расліны інтрадукаваны 2 віды: адоніс вясновы, або гарыцвет (adonis vernalis), і адоніс палымяны (adonis flammea).

Сцябло прамое або слабагалінастае выш. ад 5 да 40 (зрэдку да 70) см. Лісце рассечана на вузкія сегменты. Кветкі буйныя, адзіночныя, залаціста-жоўтыя або чырвоныя. Плады — авальныя шматарэшкі з прамым або кручкападобным носікам. Выкарыстоўваюць для групавых пасадак і бардзюраў. Прэпараты з адонісу вясновага ўжываюцца пры сардэчнай недастатковасці, неўрозах.

Адоніс: 1 — вясновы; 2 — летні.

т. 1, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)